Субстантыва́цыя (ад  — назоўнік) — пераход у разрад назоўнікаў слоў іншых часцін мовы ў выніку набыцця імі здольнасці ўказваць непасрэдна на прадмет, а не толькі на яго прыкмету; безафіксны спосаб утварэння назоўнікаў пераважна ад прыметнікаў як разнавіднасць канверсіі.

Пры субстантывацыі ўтвараюцца назоўнікі, што могуць мець значэнне асобы (хворы, маладая), прозвішча або мянушкі (Чорны, Сівы), відаў жывёлін (хобатныя, хордавыя), відаў страў (гарачае, салодкае), памяшканняў (мыйная, сталовая), іншых з’яў і прадметаў (праязны, сутачныя) і г.д. Субстантываваныя прыметнікі захоўваюць формы скланення прыметніка.

Аказіянальна-кантэкставая субстантывацыя можа закранаць і іншыя часціны мовы: Ваша вечнае «не» мне надакучыла; Ну, давай «пяць» і не злуй болей.

Гл. таксама Адвербіялізацыя Ад’ектывацыя Герундый Эпанім

Крыніцы

Катэгорыя:Назоўнік Катэгорыя:Словаўтварэнне Катэгорыя:Канверсія (словаўтварэнне)