«Месца пад сонцам» () — чорна-белая драма 1951 года рэжысёра Джорджа Стывенса з Мантгомеры Кліфтам, Шэлі Уінтэрс і Элізабэт Тэйлар у галоўных ролях, заснаваная на рамане Тэадора Драйзера «Амерыканская трагедыя» (1925) і сцэнічнай адпатацыі, зробленай Патрыкам Кірні (1926). Першая экранізацыя была знята ў 1931 годзе.
Усе творы заснаваны на рэальным забойствам 20-гадовай Грэйс Браўн 21-гадовым Чэстэрам Джылетам у 1906 годзе, якое прывяло да яго пакарання на электрычным крэсле двума гадамі пазней. Фільм меў крытычны і камерцыйны поспех, атрымаўшы 6 прэмій «Оскар» пры 9 намінацыях і першую ў гісторыі прэмію «Залаты глобус» за найлепшы фільм-драму.
У 1991 годзе ўнесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў, валодаючы «культурным, гістарычным або эстэтычным значэннем».
Па версіі Амерыканскага інстытута кіно карціна займае шэраг высокіх пазіцый.
Катэгорыя:Фільмы 1951 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША