«Спартак» () — мастацкі фільм, поплум рэжысёра Стэнлі Кубрыка, пастаўлены па аднайменным рамане Говарда Фаста ў 1960 годзе. Першы высокабюджэтны, каляровы фільм Кубрыка, які зрабіў імя маладому рэжысёру. Сюжэт карціны распавядае пра паўстанне пад кіраўніцтвам раба-гладыятара Спартака, які кінуў выклік уладзе Рыма ў асобе консула Марка Ліцынія Краса.
Пры бюджэце ў 15 млн долараў і выдатках у 251837 чалавека-гадзін, карціна стала самым дарагім праектам кампаніі Universal і Галівуду на 1960 год. Вытворчасць фільма аказалася складанай, у асноўным, з-за цяжкасцяў са сцэнарыем, які цалкам перапісваўся некалькі разоў, і цэнзурных правак. Дзеянне карціны разгортваецца ў антычны час, яна закранула вострыя праблемы сучаснасці: расавую дыскрымінацыю, пераслед камуністычна настроеных дзеячаў культуры, аднаполае каханне. Сцэнарыстам карціны стаў пісьменнік з «Чорнага спісу Галівуда» Далтан Трамба. Яго імя, якое з’явілася ў тытрах карціны, стала першым афіцыйным прызнаннем апальнага пісьменніка з 1947 года і дэ-факта спыненнем дзеяння «чорнага спісу». Выхад на экраны карціны, якая мела выразны левы палітычны кантэкст, асацыююць са зніжэннем разгулу макартызму і прыходам да ўлады ліберальнай адміністрацыі Кенэдзі.
Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы 1960 года