«Vaíras» (бел.: Стырно / Руль) — літоўскамоўны літаратурны, мастацкі, навуковы, грамадскі і палітычны ілюстраваны часопіс. Выдаваўся з перапынкамі ў 1914—1940 гадах у Вільні і Каўнасе.
Гісторыя і ўмовы выдання Часопіс пабачыў свет у 1914 годзе ў Вільні, дзе выдаваўся да 1915 года. Пасля перапынку, звязанага з Першай сусветнай вайнай, выданне было адноўлена ў незалежнай Літве і выходзіла ў Каўнасе ў 1923—1924 і 1929—1940 гадах.
Выдаўцамі часопіса ў розны час выступалі грамадскі дзеяч Марцінас Ічас, будучы прэзідэнт Літвы Антанас Смятона, а таксама таварыствы «Raštas» (Пісьменства) і «Pažanga» (Прагрэс). Часопіс друкаваўся ў віленскай друкарні Марціна Кухты, а пазней — у каўнаскіх друкарнях Ш. Леві і «Raidė».
Перыядычнасць выдання часта змянялася ў залежнасці ад гістарычных умоў. Часопіс выхадзіў адзін раз на месяц (у 1914, 1930—1937 і 1940 гадах), двойчы на месяц (1938) або як штотыднёвік (1915, 1923—1924, 1939).
25 лютага 1924 года паводле пастановы ваеннага каменданта выданне часопіса было прыпынена. Каб абысці забарону, у гэты перыяд замест яго выходзілі аднаразовыя выданні з падобнай тэматыкай: «Irklas» (Вясло), «Skeveldrų rinkinys» (Зборнік асколкаў) і «Tautos vairas» (Стырно народа). Часопіс таксама меў уласныя дадаткі, сярод якіх «Vairo Naujiems metams dovana» (Падарунак Вайраса на Новы год) і штомесячнік «Švietimo ministerijos žinios» (Ведамасці Міністэрства асветы, 1931—1933), рэдактарам якога быў пісьменнік Людас Гіра.
Тэматыка і змест На пачатковым этапе свайго існавання часопіс публікаваў пераважна артыкулы па філасофіі, навуцы, культуры, тэорыі літаратуры, а таксама мастацкія творы літоўскіх і замежных пісьменнікаў.
Пачынаючы з 1923 года, у тэматыцы пачалі рэзка пераважаць палітыка, эканоміка і сацыяльныя пытанні. Выданне з'яўлялася асноўным ідэалагічным рупарам літоўскіх нацыяналістаў (таўціннікаў). У 1930-я гады яно аб'яднала вакол сябе радыкальна настроеных нацыяналістаў, якія былі незадаволены занадта памяркоўнай палітыкай прэзідэнта А. Смятоны. Гэтую групоўку інтэлектуалаў і палітыкаў у грамадстве пачалі называць «рулявымі» ().
Рэдактары і супрацоўнікі Першым і шматгадовым галоўным рэдактарам часопіса (да 1924 года) быў Антнас Смятона. У 1929—1938 гадах выданне рэдагаваў Ізідорус Тамашайціс (у 1938 годзе ён працаваў разам са Стасісам Ляскайцісам-Івошышкісам). У 1939 годзе рэдакцыйную калегію складалі Домас Цясявічус, Бронюс Дзірмяйкіс, Уладас Наўседас і Казіс Даўса. У свой апошні год існавання (1940) часопіс рэдагавалі Д. Цясявічус і С. Ляскайціс-Івашышкіс.
З выданнем актыўна супрацоўнічала вялікая колькасць выдатных літоўскіх пісьменнікаў, навукоўцаў і грамадска-палітычных дзеячаў таго часу. Сярод іх былі: Вітаўтас Алантас Ёнас Баліс Юозас Бальчыконіс Казімерас Буга Паўлюс Галаўне Валянцінас Густайніс Марцінас Ічас Уладас Кайруксціс Сафія Кімантайце-Чурлёнене Фаўстас Кірша Вінцас Крэве Лаздзіну Пяледа Пранас Машотас Рычардас Міронас Броніс Райла Баліс Сруога Юозас Тумас-Вайжгантас Пятрас Вайчунас Аўгусцінас Вальдэмарас Ёнас Яблонскіс і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Часопісы паводле алфавіта Катэгорыя:Часопісы Расійскай імперыі Катэгорыя:Часопісы Літвы Катэгорыя:Газеты на літоўскай мове