Марыя Ягораўна Чуяшова () — беларуская калгасніца, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1971).
Біяграфія Нарадзілася 22 верасня 1932 года ў в. Стаўбун Веткаўскага раёна Беларускай ССР у сялянскай сям’і.
З утварэннем у 1959 годзе саўгаса «Стаўбунскі» Веткаўскага раёна пайшла працаваць на свінагадоўчую ферму ў роднай вёсцы.
У 1962 годзе ўступіла ў КПСС.
Неаднаразова ўдастойвалася звання «Лепшы жывёлавод раёна», а яе імя было занесена ў раённую кнігу гонару.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 красавіка 1971 года за выдатныя поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і выкананні пяцігадовага плана продажу дзяржаве прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі М. Я. Чуешавай прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Выбіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання (1971—1975), Веткаўскага раённага і Стаўбунскага сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
У 1979 годзе — старшы працоўны збожжасклада ў саўгасе «Паўночны» (цэнтральная сядзіба ў вёсцы Малыя Нямкі).
Жыла ў вёсцы Малыя Нямкі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Памерла 7 кастрычніка 1989 года.
Сям’я Муж — Фёдар Чуяшоў. Дзеці
Узнагароды Герой Сацыялістычнай Працы (08.04.1971)Чуешова Мария Егоровна, ордэн Леніна (08.04.1971), медаль «Серп і Молат» (08.04.1971), ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (17.09.1982).
Ушанаванне памяці Стэла ў гонар М. Я. Чуяшовай на Алеі Герояў — знакамітых ураджэнцаў Веткаўскага раёна (2017) на цэнтральнай плошчы ў Ветцы (Гомельская вобласць). Імя на помніку вядомым ураджэнцам Веткаўскага раёна ў Ветцы (Гомельская вобласць).
Крыніцы
Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання Катэгорыя:Постаці беларускай жывёлагадоўлі