Леанід Віталевіч Невядомскі (, — , ) — расійскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Расійскай Федэрацыі (1994).
Біяграфія Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і ўрачоў Віталя Іосіфавіча і Марыі Маркаўны Невядомскіх. Сына назвалі ў гонар любімага спевака бацькі — Леаніда Уцёсава, які прыехаў тады ў горад на гастролі. Старэйшы брат — Леамарк Віталевіч Невядомскі (1934—1999), заслужаны трэнер СССР па гандболе.
З 17 гадоў стаў працаваць прафесійным акцёрам у Свярдлоўскім ТЮГу. Пасля працаваў у тэатрах Ноўгарада і Мурманска (Драматычны тэатр Паўночнага флота).
У 1967 годзе скончыў Ленінградскі інстытут тэатра, музыкі і кінематаграфіі (ЛГІТМІК) і паступіў у Ленінградскі БДТ, у якім праслужыў да канца жыцця.
За час сваёй творчай кар’еры Леанід Невядомскі зняўся больш як у 100 кіна- і тэлефільмах.
Памёр 3 чэрвеня 2018 года ў Санкт-Пецярбургу на 79-м годзе жыцця. Пахаваны на Літаратарскіх мастках. У 2019 годзе на магіле адкрыта надмагілле.
Фільмаграфія (1971) «Горад пад ліпамі» — Косця Фралоў (1973) «Маналог» — Алег (1974) «Полымя» — Каліноўскі (1975) «Факт біяграфіі» — Павел Іванавіч Шумаў (1992) «Кааператыў «Палітбюро», ці Будзе доўгім развітанне» — Сяргей Мікалаевіч, двайнік Брэжнева
Катэгорыя:Акцёры Расіі