Парадыгма́тыка — адзін з двух аспектаў сістэмнага даследавання мовы, які проціпастаўляецца сінтагматыцы, — вывучэнне элементаў мовы і класаў гэтых элементаў, што знаходзяцца ў адносінах проціпастаўлення, выбару аднаго з узаемавыключальных элементаў.
Парадыгма́тыка — вучэнне пра будову і структуру парадыгмаў розных тыпаў, іх класіфікацыю, а таксама аб’яднанне ў больш складаныя адзінствы.
Парадыгматычныя адносіны праяўляюцца ў парадыгматычным проціпастаўленні (тоеснасці і адрозненні, проціпастаўленасці і ўзаемазамяняльнасці) моўных адзінак. Яны будуюцца на розных відах падабенства (сувязі) паміж моўнымі адзінкамі: фармальнага: снег, снега, снегу, снег, снегам, снезе — марфалагічная парадыгма; фармальна-семантычнага: выкладчык, дарадчык, аб’ездчык, разведчык — словаўтваральная парадыгма на падставе агульнасці суфікса і яго значэння «вытворца дзеяння»; семантычнага: ісці, крочыць, шыбаваць, дыбаць, цягнуцца — лексічная парадыгма на падставе агульнага значэння «ісці».
У некаторых кірунках сучаснай лінгвістыкі парадыгматыка разглядаецца як сістэма мовы, а сінтагматыка — як рэалізацыя гэтай сістэмы ў працэсе пабудовы выказвання (тэксту).
Крыніцы
Катэгорыя:Мовазнаўства