Сістэ́ма мо́вы — 1) сукупнасць элементаў кожнай натуральнай мовы (фанем, марфем, лексічных адзінак, мадэлей сказаў), што звязаны паміж сабой устойлівымі адносінамі і ўтвараюць структураванае адзінае цэлае, якое служыць падставай для пабудовы маўленчых выказванняў; 2) сукупнасць моўных формаў, што ўтвараюць пэўную граматычную катэгорыю (напрыклад, сістэма склонаў, сістэма формаў катэгорыі ладу і іншае).
Структура Сістэма мовы ўключае: узроўні мовы, адзінкі мовы, парадыгматычныя і сінтагматычныя адносіны, знакавасць мовы, форму, структуру і субстанцыю, знешнія і ўнутраныя сувязі ў мове, сінхранію і дыяхранію, аналіз і сінтэз і інш.
Сістэмы мовы складаецца з некалькіх падсістэм (фаналагічнай, лексічнай і іншых), якім уласціва розная ступень адкрытасці або закрытасці. Найбольш закрытая падсістэма мовы — фаналагічная, найбольш адкрытая — лексічная.
Гл. таксама Структурная лінгвістыка
Крыніцы
Катэгорыя:Мовазнаўства