Амерыканскі ўніверсітэт Бейрута () — гэта прыватны, неканфесійны і незалежны ўніверсітэт, зарэгістраваны ў Нью-Ёрку, з галоўным кампусам у Бейруце, Ліван. АУБ кіруецца прыватнай аўтаномнай радай папячыцеляў і прапануе праграмы, якія вядуць да атрымання ступені бакалаўра, магістра, доктара медыцыны і доктара філасофіі.
Аперацыйны бюджэт АУБ складае 423 мільёны долараў з агульным фондам прыблізна 768 мільёнаў долараў"AMERICAN UNIVERSITY OF BEIRUT FACTS AND FIGURES 2019" (PDF). . Кампус складаецца з 64 будынкаў, у тым ліку Медыцынскага цэнтра АУБ (AUBMC, раней вядомы як AUH — Амерыканская універсітэцкая бальніца), чатырох бібліятэк, трох музеяў і сямі інтэрнатаў. Амаль пятая частка студэнтаў АУБ наведвала сярэднюю школу або універсітэт за межамі Лівана, перш чым прыехаць у АУБ. Выпускнікі АУБ пражываюць у больш чым 120 краінах свету. Мова навучання — англійская.
Гісторыя
Заснаваны амерыканскім місіянерам Дэніэлам Блісам у 1866 годзе як Сірыйскі пратэстанцкі каледж. 18 лістапада 1920 года назва была зменена на цяперашнюю.
Падчас (1975—1990) універсітэт працягваў працаваць, але 18 студзеня 1984 года яго прэзідэнт Малкальм Х. Кэр быў забіты, як мяркуецца, Хезбалай.
Прэзідэнты Спіс прэзідэнтаў універсітэта з моманту яго заснавання:
Дэніэль Бліс (1866-1902) Говард С. Бліс (1902-1920) Баярд Додж (1923-1948) Стывен Б.Л. Пенроуз-младшы (1948-1954) Канстанцін Зюрэйк (1954-1957) Дж. Пол Ленард (1957-1961) Норман Бернс (1961-1965) Сэмюэль Кёрквуд (1965-1976) Гаральд Э. Хольшэр (1977-1981) Малкальм Х. Кер (1981-1984) Кальвін Плімптан (1984-1987) Фрэдэрык П. Гертэр (1987-1993) Роберт М. Хадад (1993-1996) Дэвід С. Додж (1996-1997) Джон Уотэрбры (1997-2008) Пітар Ф. Дорман (2008 - чэрвень 2015) Фадло Р. Хуры (верасень 2015 - цяпер)
Факультэты
Факультэт сельскагаспадарчых і харчовых навук (FAFS) Факультэт мастацтва і навукі(FAS) Факультэт навук аб здароўі(FHS) Медыцынскі факультэт(FM) Школа сястрынскай справы Рафіка Харыры(HSON) Факультэт інжынернай справы і архітэктуры Маруна Семана(MSFEA) Школа бізнеса Сулімана С. Аляяна(OSB)
Студэнты Восенню 2018 года ў АУБ было залічана больш за 9000 студэнтаў: 7180 студэнтаў бакалаўрыяту і 1922 аспіранты.
Рэйтынгі У рэйтынгу універсітэтаў QS за 2026 год АУБ займае 237-е месца ў свеце і 6-е месца ў арабскім свеце.
Вядомыя выпускнікі
Заха Хадзід — архітэктар Рула Гані — былая першая лэдзі Афганістана, уключаная часопісам Times у спіс 100 самых уплывовых людзей свету; жонка Ашрафа Гані Гада ас-Саман — сірыйская пісьменніца Карыма Абуд — палестынская фатограф Доктар Амаль Мудалалі скончыла Амерыканскі ўніверсітэт у Бейруце са ступенню ў галіне паліталогіі. Яна — першая ліванская жанчына, якая стала паслом Лівана ў ААН; Ардэм Патапуцян — лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (2021), вучыўся ў АУБ каля года да сваёй эміграцыі ў ЗША.
Крыніцы
Спасылкі
Al Jazeera English documentary on the history of Beirut's American University
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Лівана Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1866 годзе Катэгорыя:Бейрут