Іна Радаева () — беларускі музычны прадзюсар, педагог па вакалу, калекцыянер жывапісу.

Біяграфія Нарадзілася 9 жніўня 1968 года ў Мінску.

Скончыла Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі і Музычна-педагагічны факультэт БДПУ імя М. Танка. Працавала педагогам па вакале, музычным рэдактарам і кансультантам — рыхтавала беларускіх дзяцей да ўдзелу ў міжнародным музычным конкурсе ЕўрабачаннеSB.by «Як рыхтуюцца да фіналу нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2018» удзельнікі «дзясяткі»?.

З 2006 года прадзюсіравала беларускага спевака Івана Вабішчэвіча, вядомага пад псеўданімам «Дзядзька Ваня». Рэзультатам супрацоўніцтва быў яго ўдзел у міжнародным конкурсе «Новая Хваля» ў Юрмале, дзе ён атрымаў расійскую музычную прэмію, заснаваную спявачкай Алай Пугачовай, у памеры 50 000 USD.

Пазней стала музычным рэдактарам і кансультантам удзельнікаў праекта расійскага Першага канала «Голас». Працавала на вядомых праектах «Голас. Дзеці», «Бітва талентаў».

Супрацоўнічала таксама з расійскім прадзюсарам і кампазітарам Максімам Фадзеевым, з якім яны былі аднагодкамі.

Нечакана памерла 21 студзеня 2026 годаКамсамольская праўда ў Беларусі: Беларуска-прадзюсер з шоу «Голас» Іна Радаева памерла ва ўзросце 57 гадоў.

Сям’я Муж — Аляксандр Радаеў, беларускі мастацтвазнавец, калекцыянер Дачка — Тамара Захарэвіч, фатограф і спявачка

Калекцыя Разам з мужам калекцыяніравала рэалістычныя творы беларускіх мастакоў старэйшага пакалення, займалася прасоўваннем і папулярызацыяй іх творчасці.

Удваіх Радаевы ладзілі мастацкия выстаўкі з удзелам твораў з іх сямейнай калекцыі.

Таксама дзяржаўные беларускія музеі звярталіся да Іны і Аляксандра па рэдкія карціны для сваіх тэматычных экспазіцыйBelta.by «Беларускі партрэт ХХ стагоддзя прадстаўлены на выставе ў Нацыянальным мастацкім музеі».

У 2012, 2013, 2014, 2015 і 2016 гадах ў Літаратурным музеі Янкі Купалы дзейнічаў мастацкі праект — штогадовыя выстаўкі з цыклу «Краявіды зямлі беларускай. Творы класікаў беларускага жывапісу з прыватнага збора сям'і Радаевых». Кожны год калекцыянеры дэманстравалі новыя здабыткі са свайго сбора.

Адкрыццё выстаўкі з цыклу «Краявіды зямлі беларускай. Творы класікаў беларускага жывапісу з прыватных збораў», Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, 17 лютага 2015 года:

Крыніцы

Спасылкі SB.by «Пра ўяўную карупцыю на конкурсе «Новая хваля» выказалася Іна Радаева», 28.08.2014 SB.by Вядомыя музычныя прадзюсары Іна Радаева і Леанід Шырын раскрываюць прафесійныя сакрэты, 24.03.2015 SB.by Уладзімір Сцяпан: «Пра калекцыянераў беларускага мастацтва Радаевых», 21.09.2016 SB.by Іна Радаева: «Якой павінна быць наша эстрада і на што ёй рабіць стаўку?», 21.10.2016 SB.by «Як рыхтуюцца да фіналу нацыянальнага адбору на дзіцячае «Еўрабачанне-2018» удзельнікі «дзясяткі»?, 23.08.2018 SB.by «Яраслаў Саколікаў. Срэбра на «Дзіцячай Новай хвалі» даражэй за золата», 8.07.2019 Berta.by Іна Радаева: «Я здолела арганізаваць сваё жыццё так, што раблю выключна тое, што мне падабаецца»