Ісламабадскае пагадненне — 45-дзённая двухэтапная рамачная праграма спынення агню, прадстаўленая 5 красавіка 2026 года Пакістанам для спыненне вайны на Блізкім Усходзе паміж Злучанымі Штатамі, Ізраілем і Іранам. Прапанова была распрацавана ў рамках пастаянных пасрэдніцкіх намаганняў з удзелам рэгіянальных і міжнародных удзельнікаў падчас перамоў 2025—2026 гадоў. 7 красавіка (у Заходнім паўшар’і) / 8 красавіка (ва Усходнім паўшар’і) Вашынгтон і Тэгеран узгаднілі прапанову і абвясцілі аб двухтыднёвым спыненні агню. Ізраільскі бок таксама пагадзіўся прыпыніць баявыя дзеянні.
Рамачны план спынення агню прадугледжвае неадкладнае спыненне баявых дзеянняў, аднаўленне працы Армузскага праліва і 15-20-дзённы перыяд перамоваў паміж Іранам і ЗША.
План Ірана з 10 пунктаў уключаў наступнае: Спыненне вайны ў Іраку, Ліване і Емене. Спыненне вайны ў Іране без абмежавання па часе. Спыненне ўсіх канфліктаў у рэгіёне. Аднаўленне працы Армузскага праліва. Устанаўленне пратаколу і ўмоў для забеспячэння свабоды і бяспекі суднаходства ў праліве. Поўная выплата ваенных рэпарацый Ірану. Зняцце санкцый з Ірана. Вызваленне замарожаных актываў Ірана, якія ўтрымліваюцца Злучанымі Штатамі. Іран абавязваецца не імкнуцца да валодання якой-небудзь ядзернай зброяй. Неадкладнае спыненне агню на ўсіх франтах пасля абвяшчэння аб спыненні агню.
ЗША на гэта не былі згодныя і вылучалі ўласныя ўмовы мірнага пагаднення.
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 7 красавіка Катэгорыя:Красавік 2026 года Катэгорыя:Вайна на Блізкім Усходзе (з 2023) Катэгорыя:Перамір’і