Слонімскі купал — прыўзнятая тэктанічная структура крышталічнага фундамента на Беларусі, з’яўляецца часткай Цэнтральнабеларускага масіва, які ўваходзіць у склад Беларускай антэклізы.
У раёне Слоніма абсалютныя адзнакі паверхні крышталічнага фундамента складаюць каля +30 метраў над узроўнем мора. Старажытныя граніты і гнейсы перакрыты толькі тонкім пластом больш маладых адкладаў, магутнасць асадкавых парод тут каля 150 метраў. Геалагічная будова тэрыторыі абумовіла фарміраванне Слонімскага ўзвышша.
Катэгорыя:Беларуская антэкліза Катэгорыя:Геалогія Слонімскага раёна