Пётр Паўлавіч Філіпаў () — беларускі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).
Біяграфія Нарадзіўся 18 студзеня 1920 года ў вёсцы ПатаронаўкаФіліпаў Пётр Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 393..
У 1940 годзе скончыў акцёрскую студыю пры тэатры імя Пушкіна ў Данбасе. З 1946 года працаваў у тэатрах СССР, у тым ліку ў тэатры «Шахцёрка Данбаса» і Арлоўскім тэатры драмы імя І. С. ТургеневаФилиппов Пётр Павлович. З 1961 года — у Гродзенскім абласным драматычным тэатры, у 1968—1975 гадах — Гомельскім абласным драматычным тэатры.
З 1975 года жыў і працаваў у Маскве. Летам з жонкай Л. І. Сторажавай часта прыязджаў у ПатаронаўкуРоссийская актриса Мария Порошина призналась, что ее дед был артистом в Беларуси.
Памёр у 2005 годзе. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве.
Творчасць Створаныя П. П. Філіпавым вобразы вызначаюцца переканальнасцю, абаяльнасцю і тэмпраментам: у Гродзенскім тэатры — Яраш («Сэрца на далоні» І. Шамякіна), Ляскавец («Першы ўрок» К. Губарэвіча), Чаркун («Варвары» М. Горкага), Дзяржавін («Сябры і гады» Л. Зорына); у Гомельскім тэатры — Каравай («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Скарапад («Усяго адно жыццё» А. Маўзона), Чабутыкін («Тры сястры» А. Чэхава), акадэмік Карэеў («Залатая карэта» Л. Лявонава)].
Сям’я Першая жонка — Людміла Паўлаўна Краснаярская (1922—2010), артыстка аперэты. Другая жонка — Людміла Іванаўна Сторажава (1925—2012), беларуская і расійская актрыса, заслужаны артыст Беларускай ССР (1966).
Узнагароды Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры тэатра Беларусі