thumb|Алергічная высыпка пасля ўвядзення амаксіцыліну

Вы́сыпка — агульная назва вонкавых ачаговых паталагічных змен скуры (экзантэма) і слізістых абалонак (энантэма).

Характарыстыка Высыпка бывае першаснай і другаснай. Да першаснай высыпкі адносяцца запаленчыя плямы, гнайнікі і іншыя праявы. Другасная высыпка характарызуецца з'яўленнем лускавінак, язваў, эрозій і іншых паталагічных утварэнняў.

Прычыны ўзнікнення Высыпка ўзнікае пад уздзеяннем розных фізічных, хімічных, бактэрыяльных і паразітарных фактараў, а таксама пры кантакце з некаторымі відамі раслін. Прычынай яе з'яўлення могуць быць парушэнні функцый эндакрынных органаў, страўнікава-кішачны тракту, цэнтральнай нервовай сістэмы, парушэнні абмену рэчываў, балансу вітамінаў, зніжэнне імунітэту і іншыя ўнутраныя паталогіі.

Таксама высыпка з'яўляецца характэрным сімптомам многіх інфекцыйных захворванняў, такіх як адзёр, шкарлятына, розныя віды тыфу і іншых.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сімптомы паводле алфавіта Катэгорыя:Захворванні скуры і яе прыдаткаў