Вітольд Уладзіслававіч Навадворскі () — навуковец-гісторык, педагог.Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1999. — Т. 5. — С. 263.Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X—XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1995. — С. 508.
Біяграфія Паходзіў са збяднелай шляхецкай сям’і. Сын Уладзіслава, арандатара фальварка, і Алаізы з дому Шпет. Скончыў ваенную гімназію ў Полацку (1878). Пасля вучобы ва ўніверсітэце Санкт-Пецярбурга (1885) працаваў настаўнікам, у тым ліку у Пецярбургскім кадэцкім корпусе. Да 1901 года выкладаў таксама ў полькай жаночай гімназіі пры касцёле святой Кацярыны. З 1900 працаваў прыват-дацэнтам у Санкт-Пецярбургскім універсітэце. У 1904 абараніў ступень магістра на аснове дысертацыі «Барацьба за Лівонію паміж Масквою і Рэччу Паспалітай (1570—1582)»(перавыдадзена ў Маскве ў 2010 годзе). Самойленко Александр, История и историки Польши в научном наследии В. В. Новодворского, Rocznik Instytutu Polsko-Rosyjskiego, 2012, nr 2, 42-54
У ліпені 1906 разам з Янам Бадуэнам дэ Куртэнэ і Станіславам Пташыцкім прадстаўляў палякаў Пецярбурга на Гісторыка-літаратарскім з’ездзе ім. Мікалая Рэя ў Кракаве.
З 1906 года — экстраардынарны прафесар усеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага інстытута князя Безбародка ў Нежыне. З 1908 года — дацэнт Кіеўскага ўніверсітэта і сузаснавальнік Польскага навуковага таварыства ў Кіеве. З 1921 года — прафесар Віленскага ўніверсітэта, быў дырэктарам Універсітэцкай публічнай бібліятэкі.
Гістарычныя погляды Спецыялізаваўся на гісторыі польска-рускіх адносін. Крытыкаў кракаўскую гістарычную школу за тэзіс пра адказнасць польскай нацыі за заняпад Рэчы Паспалітай. Падзяляў тэарэтычныя палажэнні, якія адстойвалі варшаўскія гісторыкі, асабліва Уладзіслаў Смаленскі і Тадэвуш Корзан, якія бачылі адну з галоўных прычын слабасці Польшчы ў недаразвітасці гарадоў, прамысловасці, буржуазіі, захаванні прыгону і лічылі, што «асвечаная» буржуазія і звязаная з ёй «патрыятычнай» шляхта з’яўляліся асноўнай сілай, здольнай змагацца за адраджэнне польскай дзяржаўнасці.
Крытычна аналізаваў гістарычныя працы Карла Маркса.
Працы
А. И. Павинский, «Журнал Министерства Народного Просвещения», 1896, кн. 12, отд. IV, с. 125—140; Adolf Pawinski, «Głos», 1896, № 37, s. 868—872 Jan Zamojski, jego źycie i działalność polityczna. СПб., 1898 Кароль Шайноха, «Вестник и Библиотека Образования» 1903, № 45, столб. 1822—1824. Борьба за Ливонию между Москвой и Речью Посполитой, 1570—1582. СПб., 1904. Из биографии канцлера Яна Замойского, «Журнал Министерства народного просвещения», 1909, апрель, с. 270—307. Несколько слов о направлениях в современной историографии. Вступительная лекция, читанная в Университете св. Владимира, «Университетские известия», 1909, май, с. 1-20 Швеция и Дания в царствование польского короля Стефана Батория, «Журнал Министерства народного просвещения», 1910, Новая серия, ч. 30, ноябрь, с. 1-60 Rzeczypospolitej ze Szwecją i Danią za Batorego, «Przegląd Historyczny» 1911, t. 12, s. 11-30, 165—184, 308—324. Друцкий-Любецкой Франц-Ксаверий, «Русский биографический словар: В 25 т.», т. 8, с. 695—706. Чарторижский князь Адам Адамович, «Русский биографический словарь: В 25 т.», т. 11, с. 38-56. Исторический материализм. Доктрина Маркса и Энгельса: Опыт историко-критического исследования, «Известия Историко-филологического института князя Безбородко», 1914 Marks jako filozof, «Przegląd Naukowy i Pedagogiczny» 1917, s. 202—219, 254—274. Istota і badanie dziejów powszechnych, Wilno 1924.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці Ніжына Катэгорыя:Гісторыкі Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі СПбДУ