— японскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі ў 1889—1891 і 1898—1900, князь (1907).
Біяграфія Нарадзіўся ў Хагі — галоўным горадзе княства Цёсю (цяпер прэфектура Ямагуты), у сям’і самурая. У 1869 годзе быў пасланы вывучаць арганізацыю ваеннай справы ў Еўропе. У 1873 годзе атрымаў пасаду міністра абароны і заняўся перабудовай японскай арміі па прускім узоры. Здушыў паўстанне Сайго Такаморы (Сацумскае паўстанне 1877). Пераканаў імператара Мэйдзі ў неабходнасці стварэння Генеральнага штаба, падпарадкаванага непасрэдна імператару. З 1878 года — начальнік Генеральнага штаба.
У 1883 годзе быў прызначаны міністрам унутраных спраў. З 24 снежня 1889 года — прэм’ер-міністр Японіі; сышоў у адстаўку 6 мая 1891 года з-за канфлікту з першым японскім парламентам. Неўзабаве пасля адстаўкі стаў адным з саветнікаў імператара (гэнро). Камандуючы Першай японскай арміяй у япона-кітайскай вайне 1894—1895 гадоў.
У 1896 годзе падпісаў пратакол Пратакол Лабанава — Ямагаты аб Карэі.
Другі раз стаў прэм’ер-міністрам у 1898 і знаходзіўся на чале ўрада да кастрычніка 1900 года. У маі 1900 года правёў праз парламент закон, па якім міністры арміі і ваенна-марскога флоту маглі прызначацца толькі з ліку ваенных, размешчаных на абавязковай службе. Такім чынам, з гэтага часу ваенныя міністры падпарадкоўваліся не прэм’ер-міністру, а непасрэдна імператару як вярхоўнаму галоўнакамандуючаму. Гэтым законам армія забяспечыла сабе амаль поўную аўтаномію ад грамадзянскага кіраўніцтва краіны.
На працягу руска-японскай вайны 1904—1905 гадоў зноў быў начальнікам Генеральнага штаба. Пасля заканчэння войны Ямагата адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці, але заставаўся ўплывовай фігурай да самай сваёй смерці ў 1922 годзе.
Гл. таксама Сад Тындзан-со
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Японіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Японіі Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Японіі Катэгорыя:Удзельнікі япона-кітайскай вайны (1894—1895) Катэгорыя:Князі Японіі