Аляксандр Парадоўскі (псеўд. А с трога; , Люблінскае ваяводства, Польшча, паводле іншых звестак Беларусь або Галіцыя — ) - адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 гадоў.
Біяграфія Служыў у рускай арміі, паручнік кавалерыі. У 1863 годзе ўзначаліў паўстанцкі атрад у Ашмянскім павеце, пасля гібелі Людвіка Нарбута паўстанцкі ваенны начальнік Лідскага павета. З рэшткамі атрада Нарбута перайшоў у Гродзенскую пушчу, злучыўся з атрадам А. А. Лянкевіча і потым дзейнічаў у Аўгустоўскім ваяводстве. Мяркуюць, што ў атрадзе Парадоўскага ваяваў Францішак Багушэвіч. У канцы 1863 годзе распусціў атрад і эмігрыраваў.
Літаратура
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў