Паразітыформныя кляшчы (Parasitiformes) — атрад членістаногіх класа павукападобных. 3 асноўныя групы (сямействы): гамазоідньи, або гамазавыя кляшчы, іксодавыя кляшчы і ураподы (Uropodoidea). Каля 70 сямействаў, больш за 10 тысяч відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у глебе, лясным подсціле, імху, арганічных рэштках, гнёздах птушак і грызуноў, норах жывёл, у жыллі чалавека. Многія віды паразітыформных кляшчоў — дэфінітыўныя гаспадары і пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб (бабезіёзу, піраплазмозу, гемарагічнай ліхаманкі, кляшчовага энцэфаліту і інш.). На Беларусі больш за 300 відаў.
Даўжыня 0,2—4 мм. Цела шарападобнае ці падоўжана-авальнае, тулава падзелена на галавагрудзі і брушка, укрыта панцырам. Ротавы апарат (гнатэма) колючы, грызучы, колюча-грызучы. 4 пары 5—6-членікавых ног. Драпежнікі, некаторыя кормяцца крывёю, арганічнымі рэшткамі, паразітуюць на раслінах. Размнажэнне палавое, у некаторых партэнагенез. Большасць адкладваюць яйцы, ёсць жывародныя. Развіццё з поўным ператварэннем.
Крыніцы
Літаратура