Пірамо́нт, часам Пюрамо́нтУспаміны = Memoirs / Леанід Галяк. — ЗША : Летапіс, 1982―1983. — 21 см. — Кн. 1. — 1982. — 248 с. : іл., партр. — Паказальнік імёнаў: с. 242―248, Піярамо́нтНа жыццёвым шляху : успаміны / Янка Багдановіч; [уступ А. Ліса]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. — 142, с., л. партр. ; 17 см. — 1800 экз. — ISBN 5-340-00716-2 (у пераплёце) : 2 р. 30 к., таксама Пірамо́нтас (, у 1930-я гады назва літуанізавалася як Piramantas, , ) — гістарычная мясцовасць і мікрараён у цэнтры Вільні, на правым беразе ракі Віліі, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Сніпішак. Знаходзіцца ў раёне сучасных вуліц А. Юзапавічуса, Рынкцінес, Шэймінішкю і Слуцкай. Частка Пірамонта, так званая калонія Монтвіла, з’яўляецца помнікам архітэктуры і ўрбаністыкі Літвы.

Гісторыя

Ранні перыяд і Рыбакі

Паводле гістарычных звестак, у XIV—XVIII стагоддзях на тэрыторыі сучасных Жырмунаў існавала некалькі невялікіх вёсак: Ляонішкі, Казлішкі, Шэймінішкі і Пашэймінішкі. Усе яны зніклі з карты горада ў канцы XVIII стагоддзя, пакінуўшы пасля сябе толькі тапанімічныя сляды ў назвах сучасных вуліц.

Самая паўднёвая частка Жырмунаў, размешчаная насупраць Віленскіх замкаў, гістарычна належала да паселішча Рыбакі (). Археалагічныя даследаванні паказваюць, што рыбацкая вёска магла існаваць тут ужо ў канцы XIV стагоддзя, а ў XVI стагоддзі тут з’явілася адзіная ў Вялікім Княстве Літоўскім мануфактура па вытворчасці шкла. Як адзначае гісторык Марцэлі Косман, доўгі час берагі тут плаўна спускаліся да вады і існавала толькі пераправа ўброд. Пабудова першага пастаяннага моста праз Вілію ў 1536 годзе (на месцы сучаснага Зялёнага моста) зрабіла Рыбакі неад’емнай часткай горада і стала першым крокам да далейшай экспансіі гарадскіх межаў на правы бераг ракі.

У гэтым жа прадмесці знаходзіліся найстарэйшыя і найбуйнейшыя ў Літве яўрэйскія могілкі (вядомыя як Шніпішок). Паводле даследаванняў Космана, яны існавалі насупраць вусця Вілейкі яшчэ з 1477 года і вылучаліся вялікай колькасцю цікавых і велічных надмагілляў XVII—XVIII стагоддзяў. Нягледзячы на афіцыйнае закрыццё ў 1830—1831 гадах, пахаванні там працягваліся; менавіта на гэтых могілках першапачаткова быў пахаваны Віленскі гаон (пазней яго парэшткі былі перанесены).

Акрамя таго, у XVI стагоддзі ў прадмесці існавала праваслаўная царква Святой Варвары, якая пазней згарэла і больш не аднаўлялася.

Сядзіба Пюры Сучасная назва мясцовасці паходзіць ад прозвішча Станіслава Пюры (Піёры), камісара расійскіх войскаў і румшышскага старосты. У сярэдзіне XVIII стагоддзя сярод мясцовай шляхты і гараджан панавала вялікая мода называць свае ўладанні (асабліва ўзгоркі) на французскі манер, дадаючы да ўласнага імя ці прозвішча канчатак «-монт» (так, напрыклад, вакол Вільні ўзніклі Бельмонт, Людамонт і Мармонт). Пераняўшы гэтую моду, Станіслаў Пюра, які ўвосень 1757 года пачаў будаўніцтва тут вялікага драўлянага палаца на правым беразе Віліі побач з Зялёным мостам, назваў узгорак ад свайго прозвішча «Пюрамонт» (). Гэтай пабудове прысвяціў оду вядомы паэт Адам Нарушэвіч.

У гістарыяграфіі вакол асобы заснавальніка ўзнікла некалькі памылковых версій. Першакрыніцай блытаніны сталі дадаткі паэта і гісторыка Ігнацыя Красіцкага (з яго працы «Herbarz Niesieckiego», 1830) да класічнага гербоўніка Каспара Нясецкага «Карона польская». Гэтыя заўвагі былі ўключаны Янам Бабровічам у пашыранае выданне гербоўніка (1841 год). У тэксце каротка згадваліся адразу тры прадстаўнікі роду: Станіслаў, падстолі віцебскі, Тадэвуш, крайчы віцебскі, і нейкі безыменны «N. Пюра» — «генерал расійскіх войскаў» і фаварыт імператрыцы Лізаветы Пятроўны, які нібыта і заснаваў Пюрамонт. Пазней гісторык Адам Кіркор, абапіраючыся на гэтыя звесткі, злучыў суседнія імёны ў адно і памылкова назваў заснавальніка маёнтка «генералам расійскіх войскаў і віцебскім крайчым Фадзеем Пюрам» (Фадзей гэта варыянт імя Тадэвуш). Яшчэ пазней гісторык Марцэлі Косман таксама дапусціў недакладнасць, назваўшы яго «літоўскім крайчым Пірам».

У гэты ж час узгорыстыя мясціны Пірамонта пачалі актыўна выкарыстоўвацца віленскімі стараабрадцамі, якія спецыяльна пераходзілі на гэты бераг Віліі для правядзення сваіх пахавальных абрадаў.

З часам палац прыйшоў у заняпад. У канцы XIX стагоддзя на яго месцы, на рагу сучасных вуліц Кальварыйскай і Зыгмунтоўскай, быў пабудаваны раскошны неагатычны палац Гілярыя Радушкевіча.

Калонія Монтвіла Да другой паловы XIX стагоддзя тэрыторыя Пірамонта развівалася слаба. У 1875 годзе быў складзены перспектыўны план Вільні, які прадугледжваў пашырэнне горада ў паўночным кірунку. Тэрыторыю Пірамонта было вырашана забудаваць мураванымі жылымі дамамі.

У канцы XIX стагоддзя вядомы віленскі філантроп і банкір Юзаф Монтвіл набыў тут участкі зямлі для стварэння ўзорнай жылой калоніі, прызначанай для працоўнай інтэлігенцыі і служачых. Праект быў распрацаваны ў 1898 годзе архітэктарам Уладзіславам Стыпулкоўскім і дапоўнены ў 1899—1900 гадах Аўгустам Кляйнам. Да 1900 года быў сфарміраваны комплекс цагляных двух- і трохпавярховых дамоў з выкарыстаннем выразных дэкаратыўных элементаў, якія ўтваралі ўтульныя ўнутраныя дворыкі. Гэта была адна з некалькіх падобных калоній, заснаваных Монтвілам у Вільні (разам з калоніямі на Росах, Лукішках і іншымі). Забудова адрознівалася прадуманай планіроўкай з унутранымі вулачкамі і цэнтральнай зялёнай зонай, абсаджанай ліпамі.

Ваеннае поле і спартыўны парк З 1830-х гадоў частка тэрыторыі Пірамонта, размешчаная непасрэдна над ракой, належала расійскаму ваеннаму ведамству. Тут знаходзілася частка расійскай цытадэлі, казармы і вялікі плац для муштры. Пасля 1920 года гэтая тэрыторыя перайшла да польскага войска: тут размясціліся казармы імя князя Юзафа Панятоўскага і аб'екты Вайсковага спартыўнага клуба.

Пасля расфарміравання вайсковага клуба ў 1926 годзе стадыён на Пірамонце быў часова закрыты для масавых мерапрыемстваў, бо ўлады планавалі пабудаваць новы Рэпрэзентатыўны стадыён на Боўфалавай гары. Аднак гэты праект не быў даведзены да канца, таму 19 чэрвеня 1929 года спартыўны цэнтр на Пірамонце быў урачыста адкрыты наноў. Пашыраны стадыён стаў галоўнай арэнай для большасці ўрачыстых і спартыўных падзей Вільні.

У сярэдзіне 1930-х гадоў узнікла амбіцыйная канцэпцыя пабудаваць на Пірамонце сучасны спартыўны парк з Палацам спорту, крытым басейнам і вяслярнай прыстанню. Супраць гэтага праекта рэзка выступала яўрэйская грамада горада, бо будаўніцтва патрабавала ліквідацыі старых яўрэйскіх могілак. Тым не менш, у 1937 годзе Гарадскі камітэт фізічнага выхавання даручыў распрацоўку праекта вядомаму архітэктару Рамуальду Гуту. Ён спраектаваў манументальную двухузроўневую трыбуну на 2000 гледачоў з жалезабетонным дахам, пад якой размяшчаліся распранальні, душы, трэнажорныя залы і офісы. Будаўніцтва пачалося (захаваліся працоўныя чарцяжы 1938 года), і яго планавалі завяршыць летам 1939 года, але пачатак Другой сусветнай вайны назаўжды спыніў гэты праект. Лакалізацыя такога маштабнага спартыўнага цэнтра на Пірамонце прывяла да таго, што ўлады канчаткова адмовіліся ад ідэі пабудовы ў Сніпішках новага адміністрацыйнага і рэпрэзентатыўнага цэнтра горада.

Сучасны стан

У савецкі час навакольная тэрыторыя Пірамонта значна змянілася. Побач з гістарычнай забудовай, на месцы былога ваеннага поля і міжваеннага стадыёна, у 1950-я гады быў пабудаваны стадыён «Жальгірыс». Некаторыя гістарычныя будынкі былі знесены або перабудаваны пры пашырэнні вуліц. У 1992 годзе рэшткі гістарычнай забудовы Пірамонта (калонія Монтвіла плошчай каля 1,14 га) былі ўнесены ў Рэгістр культурных каштоўнасцей Літвы як помнік архітэктуры і ўрбаністыкі.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Вільні Катэгорыя:Гісторыя Вільні