Белы бусел — адзін з самых распаўсюджаных відаў птушак у Беларусі. У народнай культуры лічыцца свяшчэннай, часта фігуруе ў творах беларускіх аўтараў. У сучаснасці бусел стаў сімвалам краіны.

Назвы У беларускіх гаворках, акрамя найбольш распаўсюджанага варыянта бусел (паўднёва-заходнія і сярэднябеларускія дыялекты) існуюць розныя назвы птушкіБусел: бацян / бацяй; весялец; чарнагуз; аіст; клекатун (экспрэсіўнае); гарус; лялека / лелекаМарзалюк: белы бусел над Беларуссю – то сімвал нашага святога неба, хараства і чысціні нашай краіны!; бусько.

Папуляцыя У мінулым белы бусел рэдка сустракаўся ў Беларусі. Папуляцыя з’явілася тут толькі ў XV—XVI стагоддзях. Больш распаўсюджаным на Беларусі быў чорны бусел. Аднак нават пацясніўшы яго, колькасць асобін усё яшчэ заставалася адносна невялікайЛетит бусел на Полесье // СБ. Беларусь Сегодня, 5 июня 2014. Тым часам буслы заўважылі, што ім лягчэй пракарміцца на абшарах паблізу чалавечага жылля, таму сталі сяліцца побач. Людзям яны таксама спадабаліся, так як птушкі знішчалі шкоднікаў.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны адбыўся масавы рост папуляцыі, бо нямецкія акупанты досыць актыўна высякалі беларускія лясы. Вызваленыя ад дрэў тэрыторыі прыцягнулі белых буслоў: на адкрытых участках птушкі здабываюць сабе пражытак. Паспрыяла стварэнню спрыяльных умоў для гэтага віду і наступная маштабная меліярацыя – плошча кармавых угоддзяў павялічылася. Адначасна адбудоўваліся населеныя пункты, што таксама было выгадна белым буслам, паколькі яны гняздуюцца побач з чалавекам, абараняючы такім чынам сваё нашчадства ад драпежнікаў, якія пазбягаюць людзейЕлена Парукова. Стал символом Беларуси, но на самом деле нам не родной. Вся правда о белом аисте // Смартпресс, 1 августа 2025.

У канцы XX — пачатку ХХІ стагоддзя назіраўся ўстойлівы рост папуляцыя. Станам на 2014 год у краіне налічвалася 22,5 тысячы бусліных пар. У параўнанні з папярэднімі падлікамі іх колькасць узрасла на чатыры працэнты. На 2025 год у краіне налічвалася 25,5—26,0 тысяч пар — гэта каля 8% сусветнай папуляцыі віду. Такім чынам, за 10 гадоў колькасць гняздавальных пар павялічылася на 12% (у параўнанні з 2014 годам)Колькі белых буслоў жыве ў Беларусі? // Наша Ніва, 14 лютага 2026.

Арэал рассялення неаднолькавы. Паводле размяшчэння месцаў гнездавання арнітолагі выдзяляюць на тэрыторыі Беларусі тры рэгіёны: паўднёвыя і паўднё-заходнія раёны, дзе назіраецца найбольш птушак; цэнтральны – з сярэдняй іх шчыльнасцю; паўночныя і паўночна-ўсходнія, дзе яны сустракаюцца значна радзей. У сярэднім адна бусліная пара выводзіць 2,5 птушаняці. Больш за ўсё птушанят з’яўляецца ў буслоў, што селяцца на Палессі, у пойме Прыпяці, дзе можа быць тры птушаняці. А ў спрыяльныя на харч гады здараліся выпадкі, калі ў асобных гнёздах паспяхова станавіліся на крыло па пяць і нават шэсць асобін. Пры тым у асобных рэгіёнах колькасны паказчык рассялення буслоў мае тэндэнцыю да змяншэння. Гэта назіраецца найперш на моцна асушаных тэрыторыях, дзе існуе харчовы дэфіцыт. Да такіх тэрыторый адносіцца зона адчужэння. Самая вялікая ў краіне колькасць буслоў заўважана ў вёсцы Малешаў Жыткавіцкага раёна, дзе штогод гняздзіцца ад 30 да 50 пар.

У жніўні птушкі збіраюцца ў чароды і звычайна да Яблычнага спаса пакідаюць Беларусь. Асноўны кірунак – Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка. Часам сустракаюцца асобныя выпадкі, калі птушкі ігнаруюць далёкі пералёт і застаюцца на зіму дома.

Знаходзячыся побач з чалавека, птушкі сутыкаюцца з рознымі небяспекамі. Шмат асобін, у прыватнасці, гіне на дарогах пад коламі машын. Іншай праблемай сталі гнёзды на апорах ліній электраперадач, дзе селяцца больш за палову буслоў і, як следства, калечацца і гінуць ад высокага напружання пры ўдарах аб правады альбо ў выніку кароткага замыкання. Часам гнёзды вымушаны скідаць энергетыкі, каб папярэдзіць аварыі на лініях. У гэтай сувязі работнікі Пінскага раёна прыдумалі будаваць платформы для буслянак на 1-1,5 метра вышэй правадоў. Іх ідэя пазней была рэалізавана ў іншых раёнах краіны.

Фальклор

У вусна-паэтычнай спадчыне ўсходнеславянскіх народаў постаць бусла надзялялася рысамі чалавека. Ён вызначаўся як мудры і справядлівы, гаспадарлівы, чулы, разумее чалавечую мову, крыўдзіцца і помсціць«Звычайныя гісторыі. Бусел як сімвал Беларусі». Радыёблог Валянціны Стэльмах (аўдыё). З ім звязана ўяўленне пра чысціню, урадлівасць, шчасце. Птушка набыла свяшчэнны статус. Паводле славіста Івана Чарота (1995), «у сістэме народнай вобразатворчасці, а па традыцыі і ў творах літаратуры буслу, відаць, няма роўных».

Бусел усведамляецца як носьбіт нябеснага агню, як распарадчык і ахоўца яго, як апякун над іншымі нябеснымі стыхіямі, напрыклад, над ветрам. У час навальніцы раілі станавіцца пад дрэва з буслянкай, бо ў такое дрэва ніколі не ўдарыць маланка. У беларусаў звычайным было дапамагаць буслу будаваць гняздо, ахвяруючы дзеля гэтага старыя колы, бароны, кладучы туды кавалкі жалеза, медзі. Паводле павер’яў, за гэты птушка магічным чынам засцерагае жыллё ад пажару або папярэджвае, што жытло спаліць пярун. Пакрыўджаны бусел мог спаліць негасцінную сялібу, прынёсшы на яе галавешку, або занячысціць калодзеж, кінуўшы ў яго гадзюку. Забіць бусла лічылася вялікім грэхом. Па бусле варажылі, які будзе год: калі ён скіне з гнязда яйка — добры год, хлеба купіш за яйка, калі птушаня — благі, неўраджайны, хлеба не купіш і за дзіця, а яшчэ горш — нехта малады пармэ ў вёсцыБеларускі фальклор : энцыклапедыя / галоўны рэдактар Г. П. Пашкоў : Т. 1 : . — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2005 А — К. — Мінск, 2005. — С. 196-197..

Згодна з прыкметамі, убачыць бусла — да дабра. Напрыклад, заўважыць птушку ў палёце — да прыезду сваякоў. Калі незамужняя дзяўчына ўбачыць бусла, які ляціць ёй насустрач, то на працягу года яна сустрэне свайго суджанага. Добрым знакам лічылася, калі ў дзень вяселля ён праляціць над маладажонамі. Гэта азначала, што ў іх сям’і пастаянна будзе панаваць згода. На Палессі лічылася, што калі ўвесну чалавек упершыню ўбачыць бусла ў палёце, а не на зямлі — гэта добры знак, які прадвяшчае, што чалавек увесь год будзе шпаркі і лёгкі на ногі. Паводле павер’яў жыхароў Пінскага Палесся, зафіксаваных этнографам Дзмітрыем Булгакоўскім (1890), калі чалавек адважыцца разбурыць буслянку, птушка абавязкова адпомсціць: бусел прынясе ў дзюбе кавалак тлеючай галавешкі і кіне на страху, каб спаліць хату крыўдзіцеля.

Паводле аднаго з паданняй, бусел раней быў чалавекам. Бог сабраў усіх небяспечных паўзуноў (змей, жаб і іншае шкоднае «гадства»), завязаў іх у мех і даў чалавеку з адзінай умовай — кінуць той мех у прорву (ці ў раку, ці ў агонь), ні ў якім разе не зазіраючы ўнутр. Але чалавек праз сваю цікаўнасць парушыў Божую забарону, развязаў мех, і ўсё «гадства» распаўзлося па зямлі. За непаслухмянасць Бог ператварыў гэтага чалавека ў бусла (у палескай традыцыі — буську), і цяпер ён як птушка мусіць усё жыццё хадзіць па балотах і збіраць тое, што калісьці выпусціў з меха.

Мастацтва

Вобраз птушкі займае галоўнае месца ў беларусхім мастацкім адлюстраванні Р. Барадуліна, П. Броўкі, В. Гардзея, С. Грахоўскага, Л. Геніюш, У. Караткевіча і іншых пісьменнікаў. Сярод твораў: «Народная казка пра бацяна» У. Дубоўкі, нарыс «Зямля пад белымі крыламі» У. Караткевіча, аповесць «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» В. Казько, апавяданне «Бусел» А. Кажадуба. Вобраз бусла ў літаратуры часам звязваюць з Радзімай (верш «Буслы» У. Сыракомлі, верш «Буслы» Я. Купалы, апавяданне «Бусел» А. Кажадуба). Паводле падлікаў літаратуразнаўцы Алеся Бельскага (1998), бусел як галоўны вобраз фігуруе ў 100 творах, у той час як журавель — у 71, зязюля — 53, жаўранак — 49, салавей — 37, гусі — 35, шпак — 23.

Шмат прадстаўлены вобраз і ў скульптуры. Найбольш вядомы прыклад — «Тры буслы» на плошчы Незалежнасці ў Мінску (2009). Аўтары працы — скульптары А. Хараберуш і Л. ПакульніцкіУникальное место для селфи: где в Минске есть скульптуры, чьи главные герои — аисты. У выяўленчым мастацтве асабліва вызначыўся Г. Вашчанка. Менавіта ён зрабіў бусла сімвалам спярша роднага Палесся, а затым і ўсёй Беларусі. Пасля таго гэты вобраз імкліва падхапілі іншыя беларускія мастакі. На ВДНГ яго праца «Маё Палессе», дзе над зямлёў і людзьмі кружаць буслы, удастоілася залатога медаляБелые крылья Гавриила Ващенко. Памяти народного художника БССР // СБ. Беларусь сегодня, 23 декабря 2023. Апроч таго, значную ролю ў тым, што ў масавай свядомасці птушка стала атаясвацца з краінай згуляла і песня на вершы М. Дабранравава «Белый аист летит, над белесым Полесьем летит…» у выкананні «Песняроў»Аист – символ Беларуси, символ миролюбия и мудрости.

Сучаснасць Сёння ў Беларусі бусел, разам з зубром і васільком, прылічаны да нацыянальных сімвалаў.

У сучаснасці два гарады Беларусі маюць на сваім гербе выяву бусла — Столін і ЛельчыцыОрлы, петухи и журавли. Какие птицы есть на гербах белорусских городов? // Наша Ніва, 5 лютага 2024.

Гл. таксама Зубр у Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:БусліныяКатэгорыя:Птушкі БеларусіКатэгорыя:Культура Беларусі