Юзаф Мяноўскі (пол. Józef Mianowski, 6 студзеня 1804, Смілаўская парафія Уманьскага павета - 6 студзеня 1879, Сенігаллія, Італія) — віленскі лекар, у 1862–1869 гадах рэктар Галоўнай школы ў Варшаве.Zasztowt Leszek. Józef Mianowski: biografia konserwatysty. Warszawa: Studium Europy Wschodniej UW, 2021.
Фонд Юзафа Мяноўскага, заснаваны ў 1881 годзе, быў названы ў яго гонар. Фонд быў адноўлены ў 1991 годзе, падтрымлівае знаходжанне замежнікаў у Польшчы, якія праводзяць навуковыя даследаванні (пераважна з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы).
Біяграфія Скончыў у 1822 годзе базыльянскую школу ва Умані, дзе пасябраваў з Севярынам Гашчынскім, пазнейшым паэтам-рамантыкам. Скончыў медыцынскі факультэт Віленскага ўніверсітэта ў 1827 годзе, дзе навучаўся за дзяржаўны кошт. 28 ліпеня 1828 абараніў доктарскую дысертацыю "De Tetano" (Vilnae, 1828). Працаваў асістэнтам Анджэя Снядэцкага ва ўніверсітэцкай тэрапеўтычнай клініцы.
Сябраваў з Юліюшам Славацкім, у 1829 годзе разам падарожнічалі да Троцкага замка. 27 красавіка 1831 годзе ажаніўся з Аляксандрай, дачкой прафесара Аўгуста Бекю, якая памерла праз год падчас першых родаў.
Падчас паўстання 1830-31 гадоў накіраваны ў віленскі ваенны шпіталь, дзе апекаваўся хворымі і раненымі абодвух бакоў.
З 1831 года выкладаў фізіялогію і агульную тэрапію, а таксама зоафізіялогію на аддзяленні ветэрынарыі (пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта ў 1832 годзе працягваў выкладаць у Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі).
У 1834 годзе атрымаў званне ад'юнкта. У 1837 годзе здзейсніў паездку за мяжу з навуковымі мэтамі, стаў чальцом-карэспандэнтам медыцынскай акадэміі ў Берліне і таварыства фізічных і хімічных навук у Парыжы.
Лекар, з 1838 г. намеснік прафесара Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі.
Некаторы час ён хаваў у сваёй клініцы хворага эмісара Шымана Канарскага. 9 верасня 1840 годзе яго арыштавалі і падверглі сур'ёзнаму допыту, але Мяноўскі ні ў чым не прызнаўся. 24 кастрычніка 1841 года, дзякуючы пратэкцыі былых пацыентаў, яго выпусцілі.
Адправіўся ў Санкт-Пецярбург, дзе заняў кафедру псіхіятрыі ў мясцовай медыка-хірургічнай акадэміі, а таксама кіраваў гінекалагічнай і дзіцячай клінікамі. У 1848 годзе быў прызначаны прыдворным лекарам дачкі цара Мікалая I, Марыі Лейхтэнберг. Выйшаў на пенсію ў 1860 годзе, але заставаўся лекарам Марыі і многіх арыстакратычных сем'яў, а таксама меў шматлікія кантакты пры царскім двары.
У 1862–1869 гадах быў рэктарам Галоўнай школы ў Варшаве, на той час адзінага польскага ўніверсітэта ў расійскай частцы імперыі. Яго інаўгурацыйная прамова на пасадзе рэктара 25 лістапада 1862 года, у якой ён спасылаўся на традыцыі Віленскага ўніверсітэта і таварыства філарэтаў, успомніў пра сувязі Польшчы з заходняй культурай, прынесла яму велізарную папулярнасць.
Падчас паўстання1863 года Мяноўскі падтрымліваў студэнтаў і абараняў іх ад рэпрэсій (для гэтага ён выкарыстоўваў свае сувязі сярод расійскага двара і арыстакратыі), наўмысна прымяншаючы іх удзел у паўстанні ў вачах царскіх уладаў. Многія з тых, хто ўдзельнічаў у баях, былі ўключаны ў падробленыя спісы наведвальнікаў школы. На заключным этапе паўстання і пасля яго падзення многія ўдзельнікі запісаліся ў Галоўную школу, хаваючы сваё паўстанцкае мінулае. Дзякуючы Юзэфу Мяноўскаму, Галоўная школа пазбегла рэпрэсій пасля паўстання і служыла своеасаблівым прытулкам для моладзі, якой удалося перажыць паўстанне.
У 1868 годзе распрацаваў праект пераўтварэння Галоўнай школы ў Варшаўскі ўніверсітэт, на што ў наступным годзе быў атрыманы імператарскі дазвол. Аднак гэты поспех быў дасягнуты цаной русіфікацыі ўніверсітэта, што прывяло да абурэння Мяноўскага і яго рашэння пакінуць краіну. Пераехаў у Італію, у Сенігаллію, дзе пабудаваў сабе вілу. Ён жыў там са сваёй другой жонкай, расіянкай нямецкага паходжання, Надзеяй Галгер, якая пасля смерці Юзэфа Мяноўскага пабудавала яму неагатычны маўзалей (знішчаны артылерыйскім абстрэлам у 1944 годзе, а затым адноўлены за яе ўласныя грошы салдатамі 2-га корпуса).
Памёр без нашчадкаў.
З 1828 года быў чальцом Віленскага медычнага таварыства.
У 1881 годзе вучні Галоўнай школы, шануючы памяць свайго рэктара, заснавалі «Фонд дапамогі асобам, якія працуюць у навуковай галіне, імя доктара Юзафа Мяноўскага».
Працы O złamaniach kości. Tom 1. Wilno: Drukiem Józefa Zawadzkiego, 1837.
O złamaniach kości. Tom 2. Wilno: Drukiem Józefa Zawadzkiego, 1837.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Памерлі ў 1879 годзе Катэгорыя:Выкладчыкі Варшаўскай галоўнай школы Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1804 годзе Катэгорыя:Медыкі Расіі Катэгорыя:Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Медыкі Польшчы Катэгорыя:Медыкі Катэгорыя:Выпускнікі Імператарскага Віленскага ўніверсітэта