Сутыкненні ў Каудзе — канфлікт, які разгарэўся ў маі 2026 года паміж рознымі фракцыямі групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач» (НВРС-П) — прыхільнікамі Абдэлазіза аль-Хілу і прадстаўнікамі народнасці атора.
Ход падзей 8 мая атрады аль-Хілу атакавалі раёны рассялення народа атора ля горада Кауда (Паўднёвы Кардафан). Да 13 мая паведамлялася аб 61 загінуўшым, у тым ліку дзеці.
5 чэрвеня баевікі атора пакаралі смерцю ўрадавага чыноўніка, а 8 чэрвеня яны нібыта абстралялі рынак Кауда-Фаук, падчас чаго загінула шэсць чалавек. Пасля рынак спалілі дашчэнту. 19 чэрвеня баевікі НВРС-П забілі трох чалавек у Каудзе, уключаючы каталіцкага святара. Днём пазней атрады атора захапіла большую частку Кауды, падпаліўшы ўрадавыя будынкі, цэрквы і аб’екты гуманітарных арганізацый.
15 ліпеня войскі аль-Хілу атакавал вёску Аль-Хамам. Праз тры дні, 18 ліпеня, пад артылерыйскі ўдар групоўкі трапіла вёска Аль-Кардуд. Абедзве вёскі былі спалены нападнікамі, а мясцовае насельніцтва бегла ў Кубам, Камбру, Лужулу, Аль-Хадру, Хаджар-аль-Хатаб і Ум-Дулу.
2 жніўня ў раёнах Кудзі, Аль-Ірсалія і Каджа горада Кауда пачаліся баі сутыкненні з ужываннем цяжкага ўзбраення. Паўстанцы атора штурмавалі цэнтральную турму, вызваліўшы больш за 100 зняволеных, і спалілі будынак мясцовай адміністрацыі ў Хейбане.
8 жніўня сілы аль-Хілу напалі на вёскі Аль-Коз, Навалі і Корбла, дзе выкралі чатырох супрацоўнікаў гуманітарнай арганізацыі «Самарыцянская сумка». Яны таксама абстралялі раён Луверы з цяжкай артылерыі.
З 21 па 22 жніўня, нягледзячы на перамір’е, дасягнутае пры пасярэдніцтве кіраўніцтва Сіл аператыўнай падтрымкі, баевікі аль-Хілу абстрэльвалі з 120-мм мінамётаў і 23-мм зенітных гармат Кауду са сваёй базы ў Аль-Гадзіле. Яны таксама абстралялі вёскі Шыры, Кадры, Корбла, Аль-Кумайр, Шауры, Дулі, Карка і Намлі.
25 жніўня прыхільнікі аль-Хілу забілі 47 чалавек, у тым ліку 20 апалчэнцаў-атора і 27 мірных жыхароў, уключаючы чатырох дзяцей, у вёсках Кардуд і Абу Хамама ў Паўднёвым Кардафане. На наступны дзень войскі аль-Хілу выбілі праціўніка з Кауды. 200 байцоў-атора былі захоплены ў палон.
1 верасня атрад прыхільнікаў Аль-Хілу пад камандаваннем капітана Мустафы Хаджыра ўвайшла ў Каўду. Разрабаваўшы некалькі крам і сутыкнуўшыся з праціўнікам, група адступіла. 3 верасня баевікі атакавала Дэбі і Лверы, забіўшы 21 чалавека, у тым ліку жанчын і дзяцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Канфлікты 2026 годаКаудаКатэгорыя:Міжэтнічныя канфлікты