Жаночая гімназія Мірановіч (афіцыйная назва — Жлобінская прыватная жаночая гімназія А. Е. Мірановіч) — колішняя прыватная жаночая навучальная ўстанова ў Жлобіне Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Пачала дзейнічаць як чатырохкласная навучальная ўстанова, у 1914 годзе атрымала правы прагімназіі, а ў 1915 годзе была пераўтворана ў сямікласную жаночую гімназію.

Гісторыя У 1910 годзе ў Жлобіне дзейнічалі народнае вучылішча Міністэрства народнай асветы, чыгуначнае вучылішча і прыватнае яўрэйскае двухкласнае жаночае вучылішча Гарадкінай. У тым жа годзе было пададзена хадайніцтва А. Е. Мірановіч аб адкрыцці прыватнай чатырохкласнай жаночай навучальнай установы. Пасля задавальнення хадайніцтва вучылішча пачало працу і хутка набыло папулярнасць.

Навучальная ўстанова размяшчалася паблізу чыгуначнай станцыі ў двух будынках — мураваным і драўляным. Плата за навучанне складала ад 50 да 70 рублёў.

У чэрвені 1914 года ўстанова атрымала правы прагімназіі. У ліпені 1915 года яна была пераўтворана ў сямікласную жаночую гімназію. На той час колькасць навучэнак перавысіла 100 чалавек.

У навуковым даведніку па ўстановах Магілёўскай губерні навучальная ўстанова згадваецца пад назвай «Жлобинское женское частное училище А. Е. Миронович».Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772—1917) / складальнікі Ю. Н. Снапкоўскі, Д. Л. Яцкевіч. — Мінск, 2014. — С. 623.

Дакументы ўстановы захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў фондзе № 3270. У фондавым каталогу крайнія даты дзейнасці ўстановы пазначаны прыблізна як 1911—1918 гады. Захавалася, у прыватнасці, асабістая справа навучэнкі Н. Ф. Андрушкевіч за 1918 год.

Заўвагі

Літаратура Могилевская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1772—1917) / складальнікі Ю. Н. Снапкоўскі, Д. Л. Яцкевіч. — Мінск, 2014. — С. 623.

Спасылкі Пачатак жаночай адукацыі на сайце «Гісторыя Жлобіна». Фонд № 3270 у Фондавым каталогу дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Гімназіі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гімназіі Беларусі Катэгорыя:Жлобін