Аршанская наступальная аперацыя — франтавая наступальная аперацыя Заходняга фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны, якая праводзілася 12 кастрычніка — 2 снежня 1943 года.
План аперацыі Пасля завяршэння Смаленскай наступальнай аперацыі Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання патрабавала ад камандуючых Заходняга, 2-га Прыбалтыйскага і 1-га Прыбалтыйскага, Беларускага франтоў правядзення новых наступальных аперацый на заходнім напрамку з мэтай не даць нямецкім войскам групы армій «Цэнтр» магчымасці замацавацца на рэках Сож і Дняпро, прарваць абарону ворага на Віцебска-Полацкім і Бабруйскім напрамках і выйсці на мяжу Вільнюс, Мінск, Слуцк. Колькасць войскаў Заходняга фронту да пачатку аперацыі склала 310 900 чалавек.
Сілы бакоў СССР У аперацыі ўдзельнічалі сілы Заходняга фронту (камандуючы генерал арміі В. Д. Сакалоўскі) у поўным складзе: 10-я гвардзейская армія (генерал-лейтэнант Сухамлін А. В.) 5-я армія (генерал-лейтэнант Паленаў В. С., затым Крылоў М. І.) 33-я армія (генерал-палкоўнік Гордаў В. М.) 49-я армія (генерал-лейтэнант Грышын І. Ц.) 21-я армія (генерал-лейтэнант Жураўлёў Я. П.) 63-я армія (генерал-лейтэнант Калпакчы В. Я.) 1-я паветраная армія (генерал-лейтэнант авіяцыі Громаў М. М.) 31-я армія (генерал-маёр Глуздоўскі У. А.)
Германія Войскі групы армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Ханс Гюнтэр фон Клюгэ, з 4 лістапада — генерал-фельдмаршал Эрнст Буш): 4-я палявая армія (генерал пяхоты Г. Хейнрыцы) частка злучэнняў 9-й палявой арміі (генерал-палкоўнік Вальтэр Модэль, з 4 па 30 лістапада — генерал-палкоўнік Ёзэф Гарпэ) 6-ы паветраны флот (генерал-палкоўнік Роберт фон Грэйм)
Ход аперацыі Войскі Заходняга фронту ў мэтах выканання дадзеных дырэктыў наступалі на аршанскім напрамку з 12 кастрычніка. Да 18 кастрычніка войскі спрабавалі прарваць абарону праціўніка, але не змаглі дамагчыся поспеху, у шэрагу месцаў уклініўшыся ў нямецкую абарону на 1—1,5 кіламетра. Страты фронту склалі забітых — 5858 чалавек, параненых — 17 478 чалавек. Усяго — 23 336 чалавек.
Пасля кароткачасовай перадышкі для прывядзення войскаў у парадак і падвозу боепрыпасаў наступленне аднавілася 21 кастрычніка. Прасоўванне фронту склала ад 4 да 6 кіламетраў. 26 кастрычніка наступленне было прыпынена. Страты савецкіх войскаў склалі забітымі 4787 чалавек, параненымі — 14 315 чалавек. Усяго — 19 102 чалавекі.
Трэцяя спроба аднавіць наступленне была прадпрынятая ўжо пасля двухтыднёвай падрыхтоўкі і перагрупоўкі войскаў. Аднак і яна дала толькі нязначныя вынікі: з 14 па 19 лістапада войскі прасунуліся на захад усяго на 1—4 кіламетраў. Нашы страты: забітых — 9167 чалавек, параненых — 29 589 чалавек. Усяго — 38 756 чалавек.
Апошняя спроба была зроблена ў перыяд з 30 лістапада па 2 снежня на тых жа напрамках і тымі ж сіламі, таму і яна не дала ніякіх вынікаў. Зноў савецкія войскі змаглі дамагчыся ўклінення толькі на 1—2 кіламетры. Страты РСЧА: забітых — 5611 чалавек, параненых - 17 259 чалавек. Усяго — 22 870 чалавек. З 2 снежня войскі фронту перайшлі да абароны для падрыхтоўкі больш магутнага ўдару. Аднак і праз два месяцы ў наступнай, Віцебскай аперацыі, поспех дасягнуты не быў.
Наступствы Асноўнай прычынай нязначнага прасоўвання савецкіх войск сталі рашэнні Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання, дзе не змаглі правільна ацаніць абстаноўку і магчымасці Заходняга фронту. Напярэдадні, у ходзе Смаленскай аперацыі, войскі прайшлі з цяжкімі баямі звыш 200 кіламетраў, адарваліся ад тылоў і панеслі значныя страты.
Няўдалыя дзеянні Заходняга фронту ў Аршанскай і Віцебскай аперацыях сталі прычынай разгляду спецыяльнай камісіі Дзяржаўнага камітэта абароны пад старшынствам Г. М. Малянкова. Па выніках яе працы за подпісам І. В. Сталіна 12 красавіка 1944 года была прынята пастанова Дзяржаўнага камітэта абароны № 5606сс «Аб недахопах у працы камандавання і штаба Заходняга фронту», дзе былі пералічаныя ўсе высновы камісіі і прыняты шэраг арганізацыйных мер. Камандуючы фронтам Сакалоўскі быў зняты з пасады з фармулёўкай «не справіўся з камандаваннем фронтам». Таксама былі знятыя начальнік артылерыі фронту І. П. Камера і начальнік разведаддзела фронту, шэраг генералаў падвергнуты спагнанням. Яшчэ раней, 8 снежня 1943 года, «за бяздзейнасць і несур’ёзнае стаўленне да справы», быў зняты з пасады намеснік камандуючага фронтам генерал-палкоўнік М. С. Хозін.
Літаратура История Великой Отечественной войны Советского Союза 1941—1945 гг. Том 3. Коренной перелом в ходе Великой Отечественной войны (ноябрь 1942 г.- декабрь 1943 г.) — М.: Воениздат, 1961. Россия и СССР в войнах XX века. Потери вооружённых сил. Статистическое исследование. Под общей редакцией Г. Ф. Кривошеева. — М:"ОЛМА-ПРЕСС", 2001. — С.314. Русский архив. Великая Отечественная война 1941—1945 гг. Сборник документов. Под общей редакцией В. А. Золотарева. М.:Изд. центр «Терра», 1999. Т. 5(3). 1999. — Документы № 327, 345, 361. Гареев М. А. О неудачных наступательных операциях советских войск в Великой Отечественной войне. //Новая и новейшая история. 1994. № 1. (здесь же опубликованы доклад комиссии ГКО от 11.04.1944 и Постановление ГКО от 12.04.1944).
Катэгорыя:Гісторыя ОршыКатэгорыя:Бітвы Вялікай Айчыннай вайны ў БеларусіКатэгорыя:Бітвы ГерманііКатэгорыя:Кастрычнік 1943 годаКатэгорыя:Лістапад 1943 годаКатэгорыя:Снежань 1943 года