Дэльфінавыя, дэльфіны (Delphinidae) — сямейства марскіх млекакормячых. Уключае большасць відаў кітападобных. Пашыраны амаль ва ўсіх морах.
Апісанне Даўжыня цела 1—10 м, маса да 8 т. У большасці ёсць спінны плаўнік, морда выцягнута ў «дзюбу», зубы шматлікія (больш за 70). Хваставы плаўнік гарызантальны, двухлопасцевы. Скура голая, рознага колеру. Дэльфіны добра арыентуюцца ў вадзе з дапамогай эхалакацыі і слыху (успрымаюць ваганні ад некалькіх дзесяткаў Гц да 200 кГц). Маюць складаную галасавую сігналізацыю і гукасігнальны (эхалакацыйны) орган, добра развіта цэнтральная нервовая сістэма: галаўны мозг вялікі, шарападобны, вялікія паўшар’і са шматлікімі звілінамі.
Асаблівасці біялогіі Палавая спеласць у З—5 гадоў. Нараджаюць 1 дзіцяня. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, ракападобнымі. Здольныя да гукапераймання.
Аб’екты спецыяльных даследаванняў. Лёгка дрэсіруюцца, утрымліваюцца ў акіянарыумах (дэльфінарыях), дзе могуць размнажацца.
Гл. таксама Дэльфіны
Літаратура
Катэгорыя:Сямействы млекакормячых