Туманнасць Вугальны Мяшок (таксама вядомая як Паўднёвы Вугальны Мяшок) — цёмная туманнасць у сузор’і Паўднёвы Крыж. З’яўляецца найбольш выразнай і блізкай да Зямлі буйной цёмнай туманнасцю, якую лёгка назіраць няўзброеным вокам у Паўднёвым паўшар’і як цёмны сілуэт на фоне зорных палёў Млечнага Шляху.

Гісторыя назіранняў У паўднёвых народаў і карэнных жыхароў (напрыклад, аўстралійскіх абарыгенаў) туманнасць здаўна з’яўлялася элементам міфалогіі, апісвалася як «галава эму ў небе».

Першым з еўрапейцаў аб’ект заўважыў у 1499 годзе іспанскі мараплаўца Вісентэ Яньес Пінсан падчас экспедыцыі да берагоў Паўднёвай Амерыкі. У часы каланіяльных падарожжаў астраномы і мараплаўцы часта называлі яе «Чорным Магеланавым Воблакам» у процівагу яркім Магеланавым Воблакам (спадарожнікам нашай Галактыкі).

Фізічныя характарыстыкі Цёмная туманнасцьк знаходзіцца на адлегласці каля 500 светлавых гадоў ад Сонца і займае на небе каласальную плошчу — больш за 26 квадратных градусаў (прыкладна ў 100 разоў больш за дыск Поўні).

Туманнасць складаецца з халодных міжзорных аблокаў малекулярнага газу і касмічнага пылу. Гэты пыл не прапускае святло ад больш далёкіх зорак Млечнага Шляху, аднак сам па сабе не з’яўляецца абсалютна чорным: ён слаба адбівае святло, з-за чаго туманнасць мае вельмі нізкую бачную яркасць. Сучасныя даследаванні паказваюць, што ўнутры Вугальнага Мяшка адсутнічаюць актыўныя працэсы зоркаўтварэння, аднак у будучыні шчыльныя кандэнсацыі газу могуць прывесці да нараджэння новых зорак.

Крыніцы

Катэгорыя:Цёмныя туманнасці Катэгорыя:Паўднёвы Крыж (сузор’е)