Хеніг Бранд (; ) — нямецкі алхімік. У 1669 годзе адкрыў фосфар.

Біяграфія Звесткі пра жыццё Хеніга Бранда ўрыўкавыя. Розныя крыніцы разыходзяцца ў яго паходжанні: адны сцвярджаюць, што ён меў сціплае паходжанне і быў вучнем шклярніка, іншыя — што ён меў высокі сацыяльны статус і мог сабе дазволіць утрыманне алхімічнай лабараторыі.

Дакладна вядома, што ён нарадзіўся і жыў у Гамбургу. Падчас Трыццацігадовай вайны служыў простым салдатам, аднак, вырашыўшы, што гэта занадта небяспечная для яго прафесія, аб’явіў сябе ўрачом і пачаў пераймаць досвед іншых алхімікаў. У Хеніга Бранда было дзве жонкі, прычым другая валодала дастатковымі сродкамі.

Спрабуючы знайсці філасофскі камень, у 1669 годзе вылучыў фосфар. Крыніцы

Катэгорыя:Першаадкрывальнікі хімічных элементаў