Леў Антонавіч Міхайлоўскі () — беларускі археолаг і гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1972), дацэнт (1978).

Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзярджаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (БДУ) ў 1946 годзе. У 1947—1957 гадах працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам сектара археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Затым працаваў у Дзяржаўным гістарычным музеі, з 1961 года выкладаў на кафедры гісторыі СССР у БДУ.

У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Борьба трудящихся Минска за восстановление и дальнейшее развитие промышленности города (июль 1944—1950 гг.)».

Кола навуковых інтарэсаў — сярэднявечныя старажытнасці на тэрыторыі Беларусі. У 1938—1939 гадах працаваў на раскопках у Бердыжы пад кіраўніцтвам Канстанціна Палікарповіча, потым — у Херсанэсе і Керчы. У 1946—1948 гадах удзельнічаў у археалагічных экспедыцыях на тэрыторыі Бранскай вобласці РСФСР. Самастойна праводзіў археалагічныя раскопкі ў Копысі Віцебскай вобласці і іншых месцах.

Адкрыў гарадзішча Барэйшава. Актыўна ўдзельнічаў у стварэнні музея гісторыі БДУ і музея гістарычнага факультэта БДУ.

Аўтар звыш 50 навуковых прац. «История Минска» (1957, у сааўтарстве). Артыкулы ў часопісе «Беларусь» (1951—1953).

Узнагароджаны медалём «За парамогу над Германіяй».

Літаратура

Міхайлоўскі Леў Антонавіч // Гістарычны факультэт: да 70-годдзя заснавання / рэдкалегія: С. М. Ходзін (адказны рэдактар) і інш. — Мінск: БДУ, 2004. — 222, с.: іл. Михайловский Лев Антонович // Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008 гг.): биобиблиогр. справ. / Корзенко Г. В. [и др.]; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск : Белорус. наука, 2008. — 423 с. — ISBN 978-985-08-0855-4