Фердынанд Райх (; ) — нямецкі фізік і хімік, першаадкрывальнік індыю.

Біяграфія Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце і Фрайбергскай горнай акадэміі, стажыраваўся ў Гётынгенскім універсітэце ў Фрыдрыха Штромеера. З 1824 года займаў пасаду прафесара фізікі Горнай акадэміі Фрайберга. Пакутаваў на дальтанізм, таму спектраскапічныя доследы за яго выконваў Тэадор Рыхтэр. Памёр 27 красавіка 1882 года ў Фрайбергу.

Асноўныя хімічныя даследаванні Райха былі прысвечаны вывучэнню складу поліметалічных руд. У 1863 годзе па ўзоры цынкавай падманкі Райх (сумесна з Тэадорам Рыхтэрам) вылучыў сульфід невядомага металу. Пры спектраскапічных даследаваннях злучэння заўваылі яркую паласу сіняга колеру, якая адпавядала гэтаму металу. Па колеры індыга адкрыты Райхам элемент атрымаў назву «індый».

Райх вывучаў зямны магнетызм і эфекты, звязаныя з кручэннем Зямлі. У прыватнасці, у Фрайбергскай шахце (глыбінёй да 150 метраў) ён праводзіў доследы, вымяраючы адхіленні цел пры іх свабодным падзенні. Крыніцы

Катэгорыя:Фізікі Германіі Катэгорыя:Хімікі Германіі