Філіп Хаўге Эблсаннапісанне прозвішча паводле , таксама Абельсан (;) — амерыканскі фізік-ядзершчык, біёлаг. Слен Амерыканскага філасофскага таварыства (1961). Адзін з першаадкрывальнікаў нептунію.
Біяграфія У 1933 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Каледжы штата Вашынгтон, у 1935 годзе атрымаў там жа ступень магістра па ядзернай фізіцы. У 1939 годзе атрымаў ступень доктара навук у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі.
З 1939 па 1941 год Эблсан працаваў у аддзеле геамагнетызму Інстытута Карнегі. Там ён праводзіў даследаванні бэта-радыеактыўнага матэрыялу, атрыманага пры апрамяненні урана нейтронамі.
З 1941 па 1946 год ён працаваў з Ваенна-марской даследчай лабараторыяй у Вашынгтоне, акруга Калумбія. Ён не быў непасрэдна задзейнічаны ў Манхэтэнскім праекце, але прапанаваны ім тэрмадыфузійны працэс падзелу ізатопаў урана адыграў важную ролю ў распрацоўцы ядзернай зброі. У канцы вайны яго даклад пра магчымасць будаўніцтва атамнай падводнай лодкі паклаў пачатак амерыканскай праграме ў гэтай галіне. Яго ідэі падтрымаў адмірал Джордж Рыкавер, які добра ведаў Эблсана па працы над узбагачэннем урана.
У 1946 годзе Абельсан вярнуўся ў Тэхналагічны інстытут Карнегі і працягнуў навуковую і арганізацыйную дзейнасць, у тым ліку ў з 1953 па 1971 год у якасці дырэктара геафізічнай лабараторыі, а з 1971 па 1978 — прэзідэнта інстытута.
З 1962 па 1984 год быў рэдактарам часопіса Science. З 1972 па 1974 год быў прэзідэнтам Амерыканскага геафізічнага саюза.
Абельсан памёр 1 жніўня 2004 года ад рэспіраторных ускладненняў, выкліканых непрацяглай хваробай. Быў жанаты з Невай Эблсан (урач-даследчык).
Крыніцы
Катэгорыя:Фізікі ЗША