Андрэс Мануэль дэль Рыа Фернандэз (; ) — іспанскі і мексіканскі хімік і мінералог, першаадкрывальнік хімічнага элемента ванадыю.

Біяграфія У 16 гадоў атрымаў класічную адукацыю бакалаўра ва Універсітэце Алькалі. Наступныя два гады вывучаў прыватна фізіку і мінералогію. У чэрвені 1782 года атрымаў каралеўскую стыпендыю і вывучаў хімію, геалогію, мінералогію ў Каралеўскай акадэміі горнай справы ў Альмадэне. У 1783 годзе з’ехаў на вучобу ў Парыж Калеж дэ Франс, дзе працягвае навучанне ў хіміка Жан-П’ера Ёзэфа д’Арсэ. У 1789 годзе Рыа перабіраецца ў Фрайберг, дзе сустракаецца з дырэктарам Фрайбергскай горнай акадэміі — Аўраамам Готлабам Вернерам і Аляксандрам фон Гумбальтам. З Гумбальтам ўсталяваліся сяброўскія адносіны і абодва атрымалі ў Фрайбергу навуковыя ступені. У 1793 годзе Рыа вяртаецца ў Парыж — асістэнтам Лавуазье і пасля арышту Лавуазье перабіраецца ў Мексіку ў Нацыянальны аўтаномны ўніверсітэт Мексікі на пасаду прафесара мінералогіі. У 1820 годзе становіцца дэпутатам Генеральных картэсаў Іспаніі і выступае за незалежнасць Новай Іспаніі. На прапанову заставацца ў Іспаніі адказаў адмовай і вярнуўся ў Мексіку. Быў членам шматлікіх навуковых акадэмій, у тым ліку — Парыжскай акадэміі навук (1842; карэспандэнт), Нью-Ёркскай акадэміі навук. Крыніцы

Катэгорыя:Першаадкрывальнікі хімічных элементаў