Аўрыпігмент (ад — золата + пігмент(ы)) — мінерал класа сульфідаў As2S3. Мае 60,9 % мыш’яку і 39,1 % серы. Вельмі ядавіты.
Крышталізуецца ў манакліннай сінганіі. Звычайна ў выглядзе ліставатых, слупкаватых або валакністых масіўных агрэгатаў. Колер ад лімонна- і залаціста-жоўтага да аранжава-жоўтага. Паўпразрысты. Бляск тлусты да алмазнага. Цвёрдасць 1,5—2. Шчыльнасць 3,4—3,5 г/см³. Тыповы мінерал сярэдне- і нізкатэмпературных мыш’яковых і сурмяна-ртутных радовішчаў, а таксама ў адкладах гарачых мінеральных крыніц. Выкарыстоўваецца ў лакафарбавай і гарбарнай прамысловасці, як мыш’яковая руда. Літаратура
Крыніцы
Катэгорыя:Сульфіды (мінералы)