Калумбіт, таксама ніабіт — мінерал падкласа складаных аксідаў крайні член ізаморфнага раду Калумбіт-танталіт (Fe, Mn)(Nb, Ta)2O6. Змяшчае Nb2O5 да 80 % і 20 % FeO, прымесі тытану, волава, урану, вальфраму і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя, пласціністыя, прызматычныя. Агрэгаты зярністыя, суцэльныя масы. Колер чорны, буравата-чорны. Бляск металападобны. Цвёрдасць 6. Шчыльн. 5,2—6 г/см³. Радыеактыўны. Трапляецца ў магматычных пародах, пегматытавых жылах і ў россыпах. Радовішчы ў Нігерыі, Бразіліі, ЗША, Аўстраліі і інш. Руда ніобію.

Літаратура

Катэгорыя:Вокіслы (мінералы)