Бомба (, ад  — шум, гул) − 1) адзін з асноўных відаў авіяцыйных боепрыпасаў. Бомбы асноўнага прызначэння забяспечваюцца выбуховымі рэчывамі, запальнымі саставамі, ядзернымі або тэрмаядзернымі зарадамі (вадародныя, нейтронныя і іншыя бомбы. Бываюць фугасныя, асколачныя (у т. л. шарыкавыя), супрацьтанкавыя, супрацьлодачныя, запальныя, бранябойныя, хімічныя і інш. Дапаможныя авіяцыйныя бомбы прызначаны для стварэння дымавых заслонаў, асвятлення мясцовасці, сігналізацыі, навучальных мэтаў і іншага. Сучасныя бомбы могуць мець сістэмы тэлекіравання і саманавядзення, аснашчацца для бомбакідання з малых вышынь парашутамі. Маса авіяцыйнай бомбы ад 0,5 кг да 20 т. 2) Марскі боепрыпас для знішчэння падводных лодак, якарных і донных мін, іншых падводных аб’ектаў. Глыбінныя бомбы (упершыню выкарыстаны ў 1915 года) падзяляюцца на карабельныя (скідваюцца з кармавых бомбаскідальнікаў або выстрэльваюцца з бамбамётаў) і авіяцыйныя (скідваюцца з самалётаў і верталётаў). Маюць звычайныя і ядзерныя зарады, кантактныя, некантактныя, гідрастатычныя і дыстанцыйныя ўзрывальнікі. Маса 120—250 кг, далёкасць стральбы да 4 км.

3) Устарэлая назва артылерысцкага асколачна-фугаснага снарада масай больш за 16 кг (з меншай масай называюць гранатамі). Выкарыстоўваўся ў 17—19 стагоддзях. У гладкаствольнай артылерыі меў сферычны чыгунны корпус, у наразной — прадаўгаваты. 4) Асколачны снарад для стральбы з бамбамётаў у Першую сусветную вайну. 5) Назва саматужных снарадаў, зробленых для дыверсійных і тэрарыстычных мэтаў.

Літаратура

Катэгорыя:Бомбы