Піроліз — дэструктыўныя ператварэнні арганічных злучэнняў пад уздзеяннем высокай (некалькі соцень градусаў) тэмпературы. Пры піролізе адначасова з асноўнай рэакцыяй (расшчапленнем вуглярод-вугляродных сувязей), што прыводзіць да ўтварэння прадуктаў ненасычанага характару з меншай малекулярнай масай, адбываюцца рэакцыі ізамерызацыі, цыклізацыі, полімерызацыі ці полікандэнсацыі зыходных злучэнняў і прадуктаў іх ператварэнняў. У прамысловасці найбольш пашыраны піроліз нафтавай сыравіны, піроліз драўніны, а таксама вугалю (каксаванне).
Пероліз нафтавай сыравіны (пераважна газаў нафтаперапрацоўкі, бензінавых і газойлевых фракцый) — дэструктыўныя ператварэнні вуглевадародаў нафты пры тэмператкрах 650—900 °C (Крэкінг тэрмічны). Асноўны прамысловы працэс атрымання этылену, прапілену, а таксама бутэнаў, бутадыену, бензолу, талуолу і іншых манамераў і паўпрадуктаў для хімічнай прамысловасці. Літаратура
Катэгорыя:Арганічны сінтэз