Еранім Тэадор Рыхтэр (; ) — нямецкі хімік і мінералог, першаадкрывальнік хімічнага элемента індыю.
Біяграфія Да навучання ў горнай акадэміі вывучаў аптэчную справу. У 1843—1847 гадах вучыўся ў Фрайбергскай горнай акадэміі і быў членам студэнцкага корпуса Сакса-Барусія Фрайберг. Пасля навучання працаваў на Фрайбергскіх металургічных заводах і з 1853 года хімікам-металургам. З 1857 года заступіў на пасадзе асэсара кіраванне металургічнымі заводамі свайго настаўніка — Карла Фрыдрыха Платнера. У 1863 годзе стаў прафесарам прабірнага аналізу Фрайбергскай горнай акадэміі. З 1866 па 1873 год дадаткова кіраваў лабараторыяй на металургічным заводзе. З 1873 годзе стаў прафесарам металургіі і металургічнага аналізу. З 1875 па 1896 год стаў рэктарам Фрайбергскай горнай акадэміі і быў апошнім рэктарам, абраным пажыццёва на гэтую пасаду. З 1890 года — член Леапальдзіны.
Найвялікшым адкрыццём Рыхтэра было спектраскапічнае даследаванне чорнага сфалерыту. Вынікам сумеснага з Фердынандам Райхам даследавання было адкрыццё хімічнага элемента індыя, які атрымаў сваю назву па сіняй — колеры індыга — афарбоўцы спектральнай лініі.
У гонар Тэадора Рыхтэра названы апісаны ў 1865 годзе мінерал рыхтэрыт. Крыніцы
Катэгорыя:Хімікі Германіі