Горан — простая адкрытая печ для награвання або плаўлення металаў.
Горанам таксама называюць печ для абпальвання керамічных вырабаў, а таксама частка шахтнай печы (доменнай, ), над якой спальваецца паліва і плавіцца метал. Характэрная асаблівасць горана — суадносіны вышыні да шырыні меншыя за 1.
Асноўная сфера выкарыстання — кавальская справа. Горан не знайшоў шырокага прымянення ў прамысловасці з-за нізкага ККД.
Этымалогія Словы «gorno», «gorn» звязаны са словам «гарэць»: паходзіць ад («гарэць», «жар») і звязана з («горан»).
Значэнне вынаходніцтва горана Вядомы амерыканскі этнограф Г. Морган сцвярджаў: "Калі варвар, крок за крокам прасоўваючыся наперад, адкрыў самародныя металы, пачаў плавіць іх у тыглі і адліваць у формы; калі ён сплавіў самародную медзь з волавам і стварыў бронзу; і, нарэшце, калі яшчэ большым напружаннем розуму ён вынайшаў горан і здабываў жалеза з руды… — дзевяць дзясятых бітвы за цывілізацыю было выйграна.
Канструкцыя горана Прамысловы горан — гэта металічны корпус, абліцаваны . У бакавых сценках ёсць для падачы паветра ў зону гарэння, якая можа ажыццяўляцца альбо кампрэсарамі, альбо ўручную, з дапамогай мяхоў.
Па канструкцыі гораны падзяляюцца на:
адкрытага тыпу — верхняя частка горана цалкам адкрыта закрытага тыпу — верхняя частка горана зачынена
Па месцы ўстаноўкі:
стацыянарны горан пераносны кавальскі горан
Газападобныя прадукты згарання паліва выдаляюцца праз адкрыты верх або праз .
Металургічны горан
— горан для атрымання жалеза з руды сырадутным спосабам. — печ для атрымання жалеза з руды сырадутным спосабам, якая ўпершыню з’явілася ў Каталоніі. — печ для пераўтварэння чыгуну ў коўкае жалеза. Тыгельны горан — печ для металаў.
Кавальскі горан
Кавальскі горан — горан для награвання металу ў кузні. Прадстаўляў сабой мураваную з цэглы пляцоўку ці набіты каменнем з глінаю драўляны зруб вышынёю каля 0,8 м. На яго левым краі вымуроўвалі сценку, праз якую прасоўвалі жалезнае (у старажытнасці — глінянае) сапло («дыса») для падзімання паветра. Сапло выходзіла з умацаванага злева ад горна скуранога меха. Над горнам часам мацавалі дашчаны ці бляшаны каптур для выцяжкі дыму. С. 54.
Ганчарны горан Ганчарны горан — печ для абпальвання ганчарных вырабаў.
Трыпольскі горан Трыпольскі горан — найстарэйшая печ на еўрапейскім кантыненце, пабудаваная і выкарыстоўваная для вытворчасці размаляванай керамікі трыпольскай культуры каля IV тысячагоддзя да н.э..
Крыніцы
Спасылкі
Горнєць//
Катэгорыя:Металургія Катэгорыя:Прамысловыя печы