Аль-Радаа па барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю (), альбо Сілы спецыяльнага стрымлівання РАДА — радыкальнае ісламісцкае падраздзяленне ваеннай паліцыі Трыпалі.

Першапачаткова была адным з шматлікіх атрадаў праціўнікаў Муамара Кадафі. Пасля яго звяршэнне стала часткай паліцэйскіх сіл, сфармаваных Вышэйшым камітэтам бяспекі. Пазней перададзена ў Міністэрства ўнутраных спраў Лівіі.

Дзейнічае ў адпаведнасці з шарыятам. Кіраўнік — Абдул Рауф Кара. У складзе РАДА налічваецца 1500 байцоў. Дзевяноста адсоткаў складаюць супрацоўнікі паліцыі. Многія служылі ў лівійскай паліцыі яшчэ пры Кадафі. Асноўныя раёны іх аперацый у Трыпалі — заходнія раёны Суг-эль-Джума і Айн-Зара. Іх штаб-кватэра знаходзіцца ў міжнародным аэрапорце Мітыга. Там жа ў распаражэнні РАДА знаходзіцца турмаhttps://www.ohchr.org/sites/default/files/Documents/Countries/LY/LibyaMigrationReport.pdf.

Місіяй падтрымкі ААН у Лівіі РАДА неадразова абвінавачвалася ў парушэннях правоў чалавека: актах адвольнага затрымання без прад’яўлення абвінавачванняў або суда, катаванняў і жорсткага абыходжання з затрыманымі, уключаючы жанчын і дзяцей. Аналагічнае паведамлялі ў сваіх справаздачах Amnesty International і Human Rights Watch.

Крыніцы

Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Лівіі