Зуавы, жуавы (фр. Zouaves ) —каланіяльнае фармаванне лёгкай пяхоты, якое першапачаткова было этнічным арабска-берберскім і насіла форму магрыбскага выгляду: кароткі сіні каптан, пышныя белыя ці чырвоныя штаны і феску з чырвонай воўны.
Тэрмін паходзіць ад арабскай назвы аднаго з берберскіх (кабільскіх) плямёнаў - зуаваў — жыхароў гор у Алжыры, якія супрацоўнічалі з французамі ад пачатку XIX ст. Тубыльцы бачалі ў гэтым маёмасныя і палітычныя выгоды.
Гісторыя
У кастрычніку 1830 сфармавана два батальены зуаваў у французкім войску. З 1838 батальенаў стала тры і яны сфармавалі полк (рэгімент) Кіраўніком яго стаў Крістоф Леон де Рыморыцэр (Christophe Léon Louis Juchault de Lamoricière). Колькасць палкоў хутка расла. У зуавы вызначыліся ў крымскай вайне і бітве супраць расіян на рацэ Альма ў 1854 г. і ўзялі Малахаўскі курган у верасні 1855 г. Пазей іх адзінкі ўдзельнічалі ў большасці каланіяльных і еўрапейскіх войнаў Французкай імперыі і рэспублікі др.пал. 19 - 20 ст. (Італія, Мексіка Марока, Туніс, Кітай, Індакітай, субсахарская Афрыка) першай і другой сусветнай войнах.
Зуаўскія адзінкі неарабска-берберскага паходжання
Папскія зуавы - створаны Крыстафам Ламарыс'ерам у 1860 годзе для абароны Святога Прастола, эвакуяваны ў 1870 годзе у Францыю, дзе як падраздзяленне Нацыянальнай абароны яны ваявалі ў франка-прускай вайне, пакуль не былі расфармаваныя пасля таго, як немцы акупавалі Парыж; Амерыканскія зуавы — падчас Грамадзянскай вайны добраахвотніцкія атрады, якія змагаліся як на баку Саюза, так і на баку Канфедэрацыі. Зуавы смерці — аддзел інсургентаў падчас паўстання 1863 г. супраць Расійскай імперыі ў Польшчы, Літве і Беларусі, былы французскі афіцэр, які раней служыў у адным з французскіх палкоў зуаваў, Франсуа Рашбрун, арганізаваў «Зуаваў смерці». Члены гэтага паўстанскага падраздзялення пакляліся «перамагчы або памерці» і не здавацца. Яны насілі чорную форму з белым крыжам і чырвонай фескай.Баявое хрышчэнне падраздзялення адбылося ў бітве пад Мехавам, дзе пад камандаваннем ад'ютанта Войцеха Камароўскага яны паспяхова атакавалі расійскія войскі, якія абаранялі мясцовыя могілкі. Аднак у цэлым бой 17 лютага 1863 года прывёў да паразы палякаў. Лейтэнант Тытус О'Браен дэ Ласі ўцёк з 400 зуавамі ў Галіцыю ў сакавіку 1863 года. У бітве пад Хробежам зуавы прыкрывалі адступленне асноўных сіл польскіх войскаў пад камандаваннем Мар'яна Лангевіча. Яны таксама ўдзельнічалі ў наступнай бітве пад Грохавіскай, дзе захапілі пазіцыі расійскай артылерыі, але панеслі вельмі вялікія страты. Камандзірамі палка былі: палкоўнік Франсуа Рашбрюн; лейтэнант граф Войцех Камароўскі; лейтэнант Тытус О'Браен дэ Ласі; лейтэнант Антоні Войціцкі; лейтэнант Тэнэнтэ Бэлла
Зноскі
Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Францыі Катэгорыя:Народы Алжыра