Якаў Міхайлавіч (Янкеў) Гордзін () — яўрэйскі драматург, публіцыст, аўтар апавяданняў.
Біяграфія Нарадзіўся ў заможнай сям’і, атрымаў выхаванне ў новым маскіліцкім духу. У пачатку 70-х гг. стаў друкавацца ў ліберальных газетах на рускай мове («Зара», «Елісаветградскі веснік», «Адэскія навіны»), у пецярбургскім «Тыдні» змяшчаў нарысы і апавяданні з яўрэйскага жыцця. Ён разглядаў традыцыйную рэлігію з асіміляцыйна-рацыяналістычнага пункту гледжання, задумаў радыкальна рэфармаваць увесь уклад яўрэйскага жыцця. Ён меркаваў, што духоўнае адраджэнне народа магчымае толькі пры ператварэнні традыцыйнай рэлігіі ў рацыяналістычнае этыка-сацыяльнае вучэнне і пры ачышчэнні ад абраднасці, звычаяў і ўсіх напластаванняў талмудычна-рабінскай эпохі. Асноўнай задачай жыцця ён лічыў маральнае ўдасканаленне асобы, магчымае толькі пры кульце фізічнай працы, асабліва земляробчай і адмове ад гандлю і ліхвярства. Для прапаганды сваіх ідэй ён заснаваў у студзені 1880 года «Духоўна-біблейскае брацтва» з цэнтрам у АдэсеЦынберг.
Пасля пагромаў 1881 года ён абвінаваціў ва ўсім яўрэяў і заклікаў адмовіцца ад талмуда. Быў супраць эміграцыі ў Амерыку, заклікаў заставацца і сам некалькі гадоў працаваў на зямлі. У 1890 годзе пасля забароны «брацтва» расійскімі ўладамі Гордзін выехаў у ЗША, тут ён збіраўся заснаваць камуністычную ферму і ажыццяўляць ідэі талстоўства. Задума не ўдалася, і ён адразу жыў бедна. Пасля ён стаў выдаваць у Нью-Ёрку рускую газету, пісаў на ідышы, друкаваўся ў розных выданнях. Пазнаёміўшыся з вядомым яўрэйскім артыстам Я. Адлерам, ён зацікавіўся яўрэйскім тэатрам, і стаў драматургам. Першая яго п’еса, пастаўленая ў 1892 г., мела вялікі поспех, і ён рашыў працягваць свой занятак. Напісаў некалькі дзясяткаў (40-60) п’ес. Быў вельмі папулярным сярод нью-ёркскіх яўрэяў. Грандыёзным было яго пахаванне.
Найлепшыя з яго драм: «Мірале Эфрас», «Бог, чалавек і д’ябал», «Сіротка Хася», «Крэйцэрава саната», «Незнаёмец». Ён шырока запазычваў у вядомых пісьменнікаў іншых літаратур. Абнавіў рэпертуар яўрэйскага тэатру: замест аперэты, буфанады, меладрамы — бытавыя рэалістычныя п’есы. Але ён не адмовіўся цалкам ад меладраматызму
Апавяданні на ідышы друкаваліся ў прэсе (Форвертс і інш.), выйшлі ў 1908 годзе асобна.
Крыніцы
Літаратура [ Сяргей Цынберг ]. Гордин, Яков Михайлович // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. Том 6.
Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны Катэгорыя:Публіцысты Катэгорыя:Драматургі Катэгорыя:Талстоўства Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Украіны