Аляксандр Сяргеевіч Арцем’еў (нар. , в. Залацькова, Вярэйскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР) — беларускі вучоны-эканаміст. Доктар эканамічных навук (1979), прафесар (1980).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі інстытут народнай гаспадаркі (1953). У 1953—58 гадах у міністэрстве гандлю і дзяржаўнага кантролю БССР. З 1961 года ў Інстытуце эканомікі АН Беларусі, з 1962 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Навуковыя працы па сацыяльна-эканамічных праблемах грамадскага харчавання.

Літаратура