Архіерэйскія школы, епархіяльныя школы — ніжэйшыя агульнаадукацыйныя саслоўныя (пераважна для дзяцей святароў) навучальныя ўстановы, адкрытыя паводле Духоўнага Рэгламенту Пятра I 1721 года ва ўсіх епархіях Расійскай імперыі. Існавалі да 1737 года. Выкладаліся: чытанне, граматыка, рэлігія, у некаторых школах — таксама арыфметыка, лацінская, грэчаская, славянская, старажытнаяўрэйская мовы. З 1737 года паступова пераўтвораны ў духоўныя семінарыі. Літаратура
Катэгорыя:Гісторыя Рускай царквы