Ірына Канстанцінаўна Архіпава (; ) — руская спявачка (мецца-сапрана). Народны артыст СССР (1966). Герой Сацыялістычнай Працы (1984).

Біяграфія Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1953), з 1976 года выкладала ў ёй (з 1982 года — прафесар). З 1954 года салістка Свярдлоўскага тэатра оперы і балета, у 1956—88 гадах — Вялікага тэатра Расіі. Вядомая прадстаўніца рускай школы бельканта. Сярод партый: Кармэн («Кармэн» Ж.​Бізэ, спявала з М. дэль Монака), Амнерыс («Аіда» Дж.​Вердзі), Марфа («Хаваншчына» М.​Мусаргскага), Любаша («Царская нявеста» М.​Рымскага-Корсакава). Спявала ў Міланскім тэатры «Ла Скала» і інш. Старшыня цэнтральнага праўлення Усерасійскага музычнага таварыва (з 1986). Ленінская прэмія 1978.

Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы