Уладзімір Мартынавіч Арцыхоўскі () — расійскі батанік.

Біяграфія Скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт (1900). Прафесар Данскога політэхнічнага інстытута (1907—22). З 1922 года ў Лясным НДІ драўніны ў Маскве. Навуковыя працы па стэрылізоўным дзеянні ядаў на насенне, экалогіі пустынных раслін, марфалогіі і біялогіі ніжэйшых арганізмаў, пігментах, пошуку хларафілу на іншых планетах, заснавальнік фізіялогіі драўнінных парод. Распрацаваў метад аэрапонікі (1910). Літаратура

Крыніцы

Катэгорыя:Батанікі Расіі