Арцемій (Троіцкі) (? — пачатак 1570-х гадоў) — рускі царкоўны дзеяч і публіцыст, адзін з ідэолагаў несцяжацеляў.
Прыняўшы манаства, жыў у Пскоўскім Пячэрскім манастыры, потым у заволжскай пустыні, быў ігуменам Троіцкага манастыра. Асуджаў царкоўнае землеўладанне, абраднасць, прывілеі духавенства, прапаведаваў маральнае самаўдасканаленне. За свае погляды адлучаны ад царквы і сасланы ў Салавецкі манастыр (1553). Каля 1554—55 года уцёк на Беларусь, жыў у Віцебску, потым у князя Юрыя Алелькі. Перакладаў рэлігійныя кнігі на царкоўнаславянскую мову, выкладаў багаслоўе пры двары князя. Захавалася 14 яго пасланняў. Быў знаёмы і вёў палеміку з Сымонам Будным, сярод яго карэспандэнтаў Іван IV, Андрэй Курбскі.
Літаратура