Балотная руда — руда, якая ўтварылася ў выніку адкладання на дне балотаў вокіслаў і гідравокіслаў жалеза ў выглядзе канкрэцый, цвёрдых скарынак і слаёў. Пашырана пераважна ў зоне ўмеранага клімату. У Беларусі найбольш на Беларускім Палессі, мае ў сабе 30—40 % жалеза. Пачынаючы з жалезнага веку і да сярэдзіны 19 стагоддзя з яе здабывалі жалеза.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Руды Катэгорыя:Балоты Катэгорыя:Жалезарудная сыравіна