Шыва ( — прыхільны, міласцівы, дабрадзейны) — у індуізме ўвасабленне разбуральнай сілы сусвету і трансфармацыі (стваральнае разбурэнне); адным з божстваў вярхоўнай трыяды (трымурці), у шэрагу з творцам Брахмам і падтрымалікам Вішну. Згодна з Шыва-пуране, ён стваральнік і Вішну, і Брахмы. Увасабляе адначасова разбуральны і стваральны пачаткі. Адна са найстаражытнейшых існасцяў чалавецтва; захаваліся згадкі пра яго ў даарыйскай (дравідыйскай) міфалогіі. Традыцыя пакланення Шыве называецца шайвізм. Вядомы пад імёнамі Рудра, Шанкара, Шамбху, Махадзеў. Таксама з’яўляецца заснавальнікам Ёгі.

Гісторыя

Даарыйскі перыяд (1500 да н.э. і раней) , Мірча Эліядэ і шмат іншых навукоўцаў лічаць што старажытныя артэфакты з Мохенджо-Даро, Харапа і іншых археалагічных пляцовак паўночна-заходняй Індыі і Пакістана сведчаннямі ранняй формы культу Шывы і ШакціSimoons, Frederick J. Plants of life, plants of death. — 1998. — P. 363.. Гэтыя артэфакты ўключаюць лінгамы і «Пячаць Пашупаці», апісаную ў мностве даследаванняў. Дандэкар мяркуе, што шываізм з’яўляецца найстаражытнейшай з цяпер існуючых рэлігій цывілізаванага свету

Гіпотэза пра «протаіндыйскі» паходжанне шываізму не была агульнага прызнана навукоўцаміІндыйская Філасофія. Энцыклапедыя. РАН. 2009 г. С. 865..

Аднак вызначана, што Шыва мае яшчэ больш старажытныя даведычныя карані.

Пуранскі перыяд Падчас уладарства Гуптаў развілася пуранічная рэлігія і шываізм хутка распаўсюдзіўся па ўсім індыйскім субкантыненцеFor Gupta Dynasty (c. 320—500 CE) and Puranic religion as important to the spread across the subcontinent, see: Flood (1996), p. 154..

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Вярхоўныя багі Катэгорыя:Індуізм Катэгорыя:Аскетызм Катэгорыя:Багі індуізму