Арганізацыя краін, экспартуючых нафту, АПЕК, OPEC (анг.: Organization of the Petroleum Exporting Countries) — міжнародная арганізацыя з штаб-кватэрай у Вене. Мэта арганізацыі — кантроль за сусветнай здабычай нафты і ўзроўнем цэн на нафту. У 2016 годзе 14 дзяржаў-членаў АПЕК кантралявалі 73 % сусветных запасаў нафты і давалі 44 % аб’ёму яе сустветнай здабычы.https://www.eia.gov/beta/international/data/browser/#/?pa=0000000000000000000008&c=ruvvvvvfvtvnvv1urvvvvfvvvvvvfvvvou20evvvvvvvvvnvvuvo&ct=0&tl_id=5-A&vs=INTL.57-6-AFG-BB.A&cy=2016&vo=0&v=H&start=2014&end=2016
АПЕК была ўтворана ў 1960 годзе ў Багдадзе. Роля арганізацыі значна ўзрасла пад час нафтавага крызісу 1973—1974 гадоў калі арганізацыя шматразова падвышала сусветныя цэны на нафту.
Штаб-кватэра: Вена; Кіраўнічы орган: Канферэнцыя АПЕК; Выканаўчы орган: Сойм кіраўнікоў, Эканамічная камісія і Сакратарыят; Кіраўнік: Пурнома Юзгантора
Краіны-удзельнікі АПЕК (з годам уваходжання):
Алжыр (1969) Венесуэла (1960) Ірак (1960) Іран (1960) Рэспубліка Конга (2018) Кувейт (1960) Лівія (1962) Нігерыя (1971) Саудаўская Аравія (1960) Экватарыяльная Гвінея (2017) Эквадор (1973—1992, зноў з 2007)
Былыя краіны-ўдзельнікі:
Габон (1975—1994) Інданезія (1962—2008, студзень-лістапад 2016) Катар (1961—2019) ААЭ (1967—2026)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нафтавая прамысловасць Катэгорыя:Энергетычная палітыка Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:Міжнародныя эканамічныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1960 годзе Катэгорыя:1960 год у Багдадзе Катэгорыя:1960 год у Вене Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы