Дзэн, недакладна дзен (ад , дх’яна, чань, сŏн) — кірунак у будызме традыцыі Махаяны, якая зарадзілася ў Кітаі і атрымала распаўсюджанне на Далёкім Усходзе (В’етнам, Кітай, Карэя, Японія). У больш вузкім сэнсе дзэн разумеецца як кірунак менавіта японскага будызму, прыўнесены ў Японію з Кітая ў XII ст. У далейшай традыцыі японскага дзэна і кітайскага чань развіваліся ў многім самастойна — цяпер, захоўваючы адзіную існасць, набылі свае характэрныя рысы. Японскі дзэн прадстаўлены некалькімі школамі — Рындзай (кіт. Ліньцзі), Сато (кіт. Цаадун) і Обаку (кіт. Хуанбо).
Літаратура Дзэн // С. 127.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзэн Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Будызм