«За на́шу і ва́шу свабо́ду» — дэвіз грамадзянскіх актывістаў, якія лічаць, што не можа быць свабодным народ, які заваёўвае іншы народ«Народ, які заваёўвае іншыя народы, стварае свае ўласныя ланцугі» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 16. С. 435—438; Т. 32. С. 335—339.).. З’яўляецца неафіцыйным дэвізам Польшчы і часта асацыіруецца з часамі, калі салдаты родам з падзеленай Рэчы Паспалітай змагаліся ў рухах за незалежнасць па ўсім свецеLonnie R. Johnson, Central Europe: Enemies, Neighbors, Friends, Oxford University Press, 1996, ISBN 0195100719, Google Print, p. 127-128Hubert Zawadzki, Jerzy Lukowski, A Concise History of Poland, Cambridge University Press, 2001, ISBN 0521559170, Google Print, p. 145.
Дэвіз існуе ў розных варыянтах, паслядоўнасць словаў у выразе можа змяняцца. У прыватнасці, можа выкарыстоўвацца выраз «за вашу і нашу свабоду».
Узнікненне
Упершыню дэвіз з’явіўся і выкарыстоўваўся Тадэвушам Касцюшкам (у форме ) у канцы XVIII стагоддзя падчас паўстання 1794 года .
25 студзеня 1831 года на патрыятычнай дэманстрацыі ў Варшаве ў падтрымку паўстання дзекабрыстаў дэвіз быў выкарыстаны на маніфестацыйных штандарах у выглядзе «У імя Бога за нашу і вашу свабоду». Як мяркуецца, аўтарства дэвізу належыць Яўхіму Лялевелю . Менавіта гэты варыянт у скарочаным выглядзе і здабыў папулярнасць.
Дэвіз выкарыстоўваўся таксама з 1989—1991 гадоў у Чарнігаве падпольнай партыяй у складзе Дэмакратычнага саюза народнай свабоды (раней Цэнтр дэмакратычных ініцыятыў).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Катэгорыя:Праваабарончы рух Катэгорыя:Паўстанне 1794 года Катэгорыя:Паўстанне 1830—1831 гадоў